Дзмітрыеўская царква (Шчорсы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Царква Святога Дзмітрыя Салунскага
53°39′01,30″ пн. ш. 26°10′27,52″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Шчорсы
Канфесія Руская праваслаўная царква
Епархія Навагрудская епархія
Архітэктурны стыль барока, класіцызм
Архітэктар Дж. Сака, Я. Габрыэль
Будаўніцтва 17701776 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000468шыфр 412Г000468
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Царква Святога Дзмітрыя Салунскага — праваслаўны храм у в. Шчорсы, Навагрудскі раён. Помнік архітэктуры пераходнага стылю ад барока да класіцызму. Гісторыка-культурная каштоўнасці рэспубліканскага значэння.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Дзмітрыеўская царква, 1914

Пабудавана па фундацыі ўладальніка маёнтка ў Шчорсах І. Л. Храптовіча паводле праекта італьянскага дойліда Дж. Сака пры ўдзеле французскага архітэктара Я. Габрыэля ў 1770—76 гг. у цэнтры вёскі як уніяцкая царква. Пацярпела ад пажару ў 1930-я гг.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Брама

Аднанефавы прамавугольны ў плане будынак, накрыты двухсхільным дахам. Апсіда і бакавыя памяшканні размешчаны ў асноўным аб'ёме. На галоўным фасадзе на чатырохступеньчатым стылабаце – чатыры масіўныя слупы, што ўтвараюць порцік, завершаны трохвугольным франтонам. Над ім – невысокая вежа-званіца на чацверыковай аснове (завяршэнне вежы не захавалася). Сцяна галоўнага фасада расчлянёна плоскімі лапаткамі, паміж якімі невялікія прамавугольныя аконныя праёмы. Бакавыя фасады двух'ярусныя, падзелены шырокім прафіляваным карнізам.

Дом старасты

Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]

Інтэр’ер зальны з цыліндрычныя скляпенні з распалубкамі на папружных арках. Сцены дэкарыраваны падвойнымі пілястрамі карынфскага ордара. Меўся 5-ярусны іканастас на 16 абразоў, пабелены і пазалочаны. Дэкаратыўнае афармленне інтэр'ера не захавалася.

Царква абнесена драўлянай агароджай з мураванымі слупамі і трохпралётнай брамай.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]