Дзмітрый Іосіфавіч Іваноўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Дзмітрый Іосіфавіч Іваноўскі
Dmitry Iosifovich Ivanovsky.jpg
Дата нараджэння:

28 кастрычніка (9 лістапада) 1864({{padleft:1864|4|0}}-{{padleft:11|2|0}}-{{padleft:9|2|0}})

Месца нараджэння:

с. Нізы, Пецярбургская губерня

Дата смерці:

20 красавіка 1920({{padleft:1920|4|0}}-{{padleft:4|2|0}}-{{padleft:20|2|0}}) (55 гады)

Месца смерці:

Растоў-на-Доне

Краіна:

Расійская імперыя

Навуковая сфера:

Фізіялогія
Мікрабіялогія
Вірусалогія

Месца працы:

Варшаўскі ўніверсітэт
Данскі ўніверсітэт

Альма-матэр:

Пецярбургскі ўніверсітэт

Навуковы кіраўнік:

А. С. Фамінцын

Дзмітрый Іосіфавіч Іваноўскі (28 кастрычніка (9 лістапада) 1864, с. Нізы, Пецярбургская губерня-20 красавіка 1920, Растоў-на-Доне) — расійскі фізіёлаг раслін і мікрабіёлаг, заснавальнік вірусалогіі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт ў 1888 годзе і быў пакінуты пры кафедры батанікі. Пад кіраўніцтвам А.М. Бекетава, А. С. Фамінцына і X. Я. Гобі вывучаў фізіялогію раслін і мікрабіялогію.

Асістэнт Батанічнай лабараторыі Пецярбургскай АН (з 1890 года), прыват-дацэнт Пецярбургскага (1895-1901), прафесар Варшаўскага (1901-1915) і Данскога (з 1915 года) універсітэтаў.

Памёр 20 красавіка 1920 года ў Растове-на-Доне. Пахаваны на тэрыторыі брацкіх могілак, у яго паўночна-ўсходняй частцы.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Пачаўшы ў 1887 годзе вывучэнне захворванняў тытуню на тэрыторыі Бесарабіі і Нікіцкага батанічнага саду, размежаваў так званыя рябуху і мазаічную хваробу (сумесна з В. В. Полаўцавым). Высветліў (1892), што ўзбуджальнік апошняй, у адрозненне ад бактэрый, нябачны ў мікраскоп пры самым моцным павелічэнні, праходзіць праз фарфоравыя фільтры і не расце на звычайных пажыўных асяроддзях. Выявіў у клетках хворых раслін крышталічныя ўключэнні («крышталі Іваноўскага»), адкрыўшы, такім чынам, асаблівы свет узбуджальнікаў захворванняў небактэрыяльнай і непратазойнай прыроды, названых пасля вірусамі. Іваноўскі разглядаў іх як драбнюткія жывыя арганізмы. Акрамя таго, Іваноўскі апублікаваў працы пра асаблівасці фізіялагічных працэсаў у хворых раслінах, уплыў кіслароду на спіртавое закісанне у дрожджаў, стане хларафіла ў раслінах, яго ўстойлівасці да святла, значэнні караціну і ксантафіла, па глебавай мікрабіялогіі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2