Дзмітрый Аляксандравіч Камароўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Дзмітрый Камароўскі
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дзмітрый Аляксандравіч Камароўскі
Нарадзіўся 10 кастрычніка 1986(1986-10-10)[1][2] (37 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 178 см
Вага 75 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Іслач
Пасада галоўны трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2004 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 24 (5)
2005—2007 Расія Тарпеда (Масква) 5 (0)
2006   Беларусь Нафтан (Наваполацк) 13 (6)
2007—2009 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 64 (8)
2010—2012 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 96 (25)
2013 Беларусь Гомель 11 (0)
2013 Расія Ротар (Валгаград) 14 (2)
2014 Беларусь Гомель 30 (7)
2015 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 24 (5)
2016 Беларусь Белшына (Бабруйск) 10 (1)
2016 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 11 (3)
2017 Узбекістан Нефтчы (Фергана) 12 (2)
2017—2021 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 108 (33)
Нацыянальная зборная[* 2]
2002 Беларусь Беларусь (да 17) 3 (0)
2003—2004 Беларусь Беларусь (да 19) 9 (0)
2005—2009 Беларусь Беларусь (да 21) 32 (6)
2012 Беларусь Беларусь 3 (0)
Трэнерская кар’ера
2022 Беларусь Іслач (Мінскі раён) трэнер
2022— Беларусь Іслач (Мінскі раён)
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 2 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 19 студзеня 2014

Дзмітрый Камароўскі (нар. 10 кастрычніка 1986, Балбасава) — беларускі футбаліст (нападнік) і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам клуба «Іслач».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

З 2002 года гуляў за барысаўскі БАТЭ, пасля перайшоў у маскоўскае «Тарпеда». Не замацаваўся ў клубе і вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком наваполацкага «Нафтана».

З 2010 года быў іграком салігорскага «Шахцёра». Хутка замацаваўся ў аснове салігорскага клуба, тройчы дапамог яму ўзяць срэбныя медалі чэмпіянату. Выступаў звычайна на пазіцыі атакуючага паўабаронцы. 10 красавіка 2012 года ў матчы супраць «Мінска» аформіў покер.

У лютым 2013 года перайшоў у «Гомель»[3], але ўжо ў чэрвені 2013 года перабраўся ў Расію, стаўшы іграком «Ротара»[4].

У лістападзе 2013 года, разарваўшы кантракт з «Ротарам», вярнуўся ў «Гомель», падпісаўшы трохгадовы кантракт[5]. У складзе «Гомеля» стаў выступаць на пазіцыі атакуючага паўабаронцы, таксама стаў капітанам каманды. У студзені 2015 года кантракт з гомельскім клубам быў разарваны[6], і неўзабаве Дзмітрый зноў апынуўся ў салігорскім «Шахцёры»[7]. У складзе «Шахцёра» замацаваўся ў аснове, стаў выступаць пераважна на пазіцыі «пад нападнікам», дапамагаючы Мікалаю Янушу. Па заканчэнні сезона 2015 «Шахцёр», бачачы ў якасці асноўнага атакуючага паўабаронцы Арцёма Старгародскага, вырашыў не падаўжаць кантракт з Камароўскім, і той пакінуў клуб[8].

У студзені 2016 года далучыўся да складу «Белшыны»[9]. Быў трывалым іграком асновы, але ў чэрвені 2016 года па пагадненні бакоў кантракт з «Белшынай» быў разарваны[10]. Неўзабаве стаў трэніравацца разам з «Іслаччу», з якой 22 ліпеня падпісаў кантракт[11]. У складзе «Іслачы» хутка замацаваўся ў стартавым складзе, выступаючы на пазіцыі нападніка або атакуючага паўабаронцы. Па заканчэнні сезона ў студзені 2017 года пакінуў «Іслач»[12], хоць пазней трэніраваўся з камандай[13].

У лютым 2017 года накіраваўся ва ўзбекскі клуб «Нефтчы», з якім неўзабаве падпісаў кантракт[14]. У чэрвені 2017 года пакінуў «Нефтчы»[15] і хутка зноў далучыўся да «Іслачы», у ліпені афіцыйна вярнуўшыся ў каманду[16]. Дапамог «Іслачы» па выніках сезона 2017 захаваць месца ў Вышэйшай лізе. У сезоне 2018 выйшаў у стартавым складзе ва ўсіх 30 матчах чэмпіянату, 2 снежня ў матчы апошняга тура аформіў хет-трык у браму магілёўскага «Дняпра», чым дапамог «Іслачы» атрымаць валявую перамогу з лікам 3:2.

У сезоне 2019 стаў капітанам каманды. У другой палове 2019 года амаль не гуляў з-за траўмы. У лістападзе 2019 года падоўжыў кантракт з «Іслаччу»[17]. У 2020 годзе трывала з’яўляўся ў стартавым складзе каманды. У студзені 2021 года падоўжыў пагадненне з клубам[18]. Са жніўня па кастрычнік 2021 года не гуляў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў склад. Па выніках сезона 2021 быў прызнаны найлепшым іграком каманды.

У студзені 2022 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[19].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, у тым ліку на чэмпіянаце Еўропы ў Швецыі ўлетку 2009 года. У лютым 2012 года дэбютаваў за нацыянальную зборную, згуляў за яе ў трох матчах.

Трэнерская кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У сакавіку 2022 года далучыўся да трэнерскага штабу «Іслачы»[20]. У снежні 2022 года пасля сыходу Арцёма Радзькова стаў галоўным трэнерам каманды[21]. Па выніках сезона 2024 прывёў «Іслач» да найлепшага ў гісторыі чацвёртага месца ў чэмпіянаце Беларусі. У снежні 2023 года падоўжыў пагадненне з клубам[22].

У снежні 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі B[23].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2002 дубль БАТЭ Беларусь 20 3
2003 Д1 БАТЭ Беларусь 12 1
2004 Д1 БАТЭ Беларусь 12 4
2005 Д1 Тарпеда Расія 1 0
2006 (2) Д1 Нафтан Беларусь 13 6
2007 (1) Д2 Тарпеда Расія 4 0
2007 (2) Д1 Нафтан Беларусь 13 2
2008 Д1 Нафтан Беларусь 30 4
2009 Д1 Нафтан Беларусь 21 2
2010 Д1 Шахцёр Беларусь 33 6
2011 Д1 Шахцёр Беларусь 33 8
2012 Д1 Шахцёр Беларусь 30 11
2013 (1) Д1 Гомель Беларусь 11 0
2013/14 (1) Д2 Ротар Расія 14 2
2014 Д1 Гомель Беларусь 30 7
2015 Д1 Шахцёр Беларусь 24 5
2016 (1) Д1 Белшына Беларусь 10 1
2016 (2) Д1 Іслач Беларусь 11 3
2017 (1) Д1 Нефтчы Узбекістан 12 2
2017 (2) Д1 Іслач Беларусь 13 2
2018 Д1 Іслач Беларусь 30 8
2019 Д1 Іслач Беларусь 18 8
2020 Д1 Іслач Беларусь 28 7
2021 Д1 Іслач Беларусь 19 8

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Dmitri Komarovski // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Dzmitry Kamarowski // FBref.com
  3. Футбол. Дмитрий Комаровский перешел в "Гомель" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (2 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2013.
  4. Дмитрий Комаровский перешел в "Ротор" (руск.). football.by (6 чэрвеня 2013). Праверана 2 лютага 2024.
  5. Дмитрий Комаровский подписал трехлетний контракт с "Гомелем" (руск.). football.by (27 лістапада 2013). Праверана 2 лютага 2024.
  6. Дмитрий Комаровский официально расторг контракт с "Гомелем" (руск.). football.by (13 студзеня 2015). Праверана 2 лютага 2024.
  7. Комаровский подписал контракт с «Шахтером» (руск.). by.tribuna.com.
  8. "Шахтер" объявил о подписании контракта с Бурко и Селявой и расставании с Комаровским и Козекой (руск.). football.by (5 студзеня 2016). Праверана 2 лютага 2024.
  9. Матвеенко, Булыга, Комаровский, Хачатурян и еще пять игроков подписали контракты с "Белшиной" (руск.). football.by (29 студзеня 2016). Праверана 2 лютага 2024.
  10. Афанасьев, Комаровский и Хачатурян покинули "Белшину" (руск.)(недаступная спасылка). football.by (6 чэрвеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2024. Праверана 2 лютага 2024.
  11. Дмитрий Комаровский стал игроком "Ислочи" (руск.). football.by (22 ліпеня 2016). Праверана 2 лютага 2024.
  12. Дмитрий Комаровский покинул "Ислочь" (руск.). football.by (3 студзеня 2017). Праверана 2 лютага 2024.
  13. Комаровский тренируется с «Ислочью» (руск.). by.tribuna.com.
  14. Терентий Луцевич, Сергей Концевой и Дмитрий Комаровский стали игроками ферганского "Нефтчи" (руск.). football.by (13 лютага 2017). Праверана 2 лютага 2024.
  15. Комаровский, Луцевич и Концевой покинули "Нефтчи" (руск.). football.by (21 чэрвеня 2017). Праверана 2 лютага 2024.
  16. Дмитрий Комаровский подписал контракт с "Ислочью" (руск.). football.by (7 ліпеня 2017). Праверана 2 лютага 2024.
  17. Комаровский продлил контракт с "Ислочью" (руск.). football.by (15 лістапада 2019). Праверана 2 лютага 2024.
  18. Комаровский продлил контракт с "Ислочью" (руск.). football.by (12 студзеня 2021). Праверана 2 лютага 2024.
  19. Дмитрий Комаровский принял решение завершить профессиональную карьеру (руск.). football.by (20 студзеня 2022). Праверана 2 лютага 2024.
  20. Комаровский вошел в тренерский штаб "Ислочи" (руск.). football.by (1 сакавіка 2022). Праверана 2 лютага 2024.
  21. Комаровский возглавил "Ислочь" (руск.). football.by (7 снежня 2022). Праверана 2 лютага 2024.
  22. Дмитрий Комаровский поставил подпись под новым соглашением с "Ислочью" (руск.). football.by (31 снежня 2023). Праверана 2 лютага 2024.
  23. Александр Глеб, Владимир Бушма, Павел Рыбак и другие получили тренерскую лицензию "В" (руск.). football.by (14 снежня 2023). Праверана 8 лютага 2024.