Дзмітрый Аляксандравіч Лукашэнка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзмітрый Аляксандравіч Лукашэнка
Род дзейнасці палітык, грамадскі дзеяч, бізнесмен
Дата нараджэння 23 сакавіка 1980(1980-03-23) (44 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка
Маці Галіна Радзівонаўна Лукашэнка
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзмітрый Аляксандравіч Лукашэнка (нар. 23 сакавіка 1980) — сын Аляксандра Лукашэнкі. Займае пасаду старшыні цэнтральнага савета беларускага рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Прэзідэнцкі спартыўны клуб», таксама з’яўляецца членам НАК Беларусі.

Біяграфія

Нарадзіўся 23 сакавіка 1980 года[1]. Скончыў факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Абараніў дыплом на тэму: «Выступ беларускіх спартсменаў на міжнароднай арэне».

Потым служыў у адным з элітных памежных падраздзяленняў па барацьбе з кантрабандай і нелегальнай міграцыяй. Капітан.

6 ліпеня 2006 года абраны членам Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі.

З 11 снежня 2006 года — член арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і забеспячэнні ўдзелу беларускіх спартсменаў у XXIX летніх Алімпійскіх гульнях і XII Паралімпійскіх гульнях 2008 года ў Пекіне (Кітайская Народная Рэспубліка).

Узнагароды

  • Медаль «80 гадоў памежных войскаў»
  • Медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы»
  • Знакі «Выдатнік памежных войскаў» I і II ступені

Міжнародныя санкцыі

2 лютага 2011 года быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза[2]. У рашэнні Савета Еўрапейскага саюза ад 15 кастрычніка 2012 года Дзмітрый Лукашэнка быў пазначаны як «бізнесмен з актыўным удзелам у фінансавых аперацыях з сям’ёй Лукашэнкі  (бел. (тар.))»[3]. Еўрапейскія санкцыі былі знятыя 15 лютага 2016 года[4].

21 чэрвеня 2021 года як сын Аляксандра Лукашэнкі і бізнесмен, які з’яўляецца старшынёй дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Прэзідэнцкі спартыўны клуб», ён зноў быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза[5]. Савет Еўрапейскага саюза адзначыў, што Дзмітрый Лукашэнка вядзе бізнес праз клуб і кантралюе шэраг кампаній, таксама ён прысутнічаў на таемнай інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі ў верасні 2020 года, такім чынам Дзмітрый Лукашэнка атрымлівае карысць ад рэжыму Лукашэнкі і падтрымлівае яго[6][7]. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[8], 7 ліпеня — Швейцарыя[9].

2 снежня 2021 года Дзмітрый Лукашэнка і Прэзідэнцкі спартыўны клуб трапілі ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[10], а таксама ў санкцыйны спіс Канады[11].

У 2022 годзе Дзмітрый Лукашэнка трапіў у чорны спіс Японіі[12].

Зноскі

  1. sportclub.by Архівавана 11 красавіка 2015. (руск.)
  2. Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС. Наша Ніва (11 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 30 красавіка 2021. Праверана 10 верасня 2021.
  3. EUR-Lex - 32012D0642 - EN - EUR-Lex (англ.). EUR-Lex  (англ.). Праверана 25 снежня 2020.
  4. Лавникевич, Денис. Батьке простили старые грехи (руск.). Газета.Ru  (укр.) (15 лютага 2016). Праверана 10 верасня 2021.
  5. Хто ў чацьвёртым пакеце санкцыяў Эўразьвязу. Поўны сьпіс (бел. (тар.)). Беларуская служба Радыё «Свабода» (21 чэрвеня 2021). Праверана 10 верасня 2021.
  6. DURCHFÜHRUNGSVERORDNUNG (EU) 2021/997 DES RATES vom 21. Juni 2021 zur Durchführung des Artikels 8a Absatz 1 der Verordnung (EG) Nr. 765/2006 über restriktive Maßnahmen gegen Belarus (ням.). EUR-Lex  (польск.) (21 чэрвеня 2021).
  7. wys. Syn i synowa Łukaszenki na nowej liście unijnych sankcji przeciwko Białorusi (польск.). Polska Agencja Prasowa  (польск.). Polsat News  (укр.) (21 чэрвеня 2021). Праверана 23 верасня 2021.
  8. Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain third countries with the Council Decision (CFSP) 2021/1002 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (6 ліпеня 2021). Праверана 10 верасня 2021.
  9. Searching for subjects of sanctions
  10. ЗША і Вялікая Брытанія пашырылі санкцыі адносна Беларусі. Беларуская служба Радыё «Свабода» (2 снежня 2021). Праверана 12 снежня 2021.
  11. Канада ввела санкции против Дмитрия Лукашенко и семи структур (руск.). Интерфакс (2 снежня 2021). Праверана 9 снежня 2021.
  12. 資産凍結等の措置の対象となるベラルーシ共和国の個人及び団体 (яп.). Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2022. Праверана 20 красавіка 2022.