Дзмітрый Аляксандравіч Юзвовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Дзмітрый Юзвовіч
Поўнае імя Дзмітрый Аляксандравіч Юзвовіч
Нарадзіўся 25 студзеня 1989(1989-01-25) (35 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 184 см
Вага 69 кг
Пазіцыя нападнік
Клубная кар’ера[* 1]
2006 Беларусь ПМЦ (Паставы) 28 (7)
2007—2011 Беларусь Партызан (Мінск) 30 (2)
2009   Беларусь Нёман (Гродна) 11 (1)
2012 Беларусь Нёман (Гродна) 0 (0)
2012   Беларусь Смаргонь 8 (1)
2013 Беларусь Баранавічы 7 (4)
2013—2015 Беларусь Слонім 49 (14)
2015 Беларусь Смалявічы-СТІ 8 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2007—2008 Беларусь Беларусь (да 19) 6 (2)
2009—2010 Беларусь Беларусь (да 21) 7 (2)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Дзмітрый Юзвовіч (нар. 25 студзеня 1989, Слонім) — беларускі футбаліст, нападнік.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Першым прафесійным клубам быў клуб ПМЦ, які выступаў у Другой лізе. Потым гуляў у мінскім МТЗ-РІПА (пазней «Партызан») і гродзенскім «Нёмане». У студзені 2012 года, пасля распаду «Партызана», зноў апынуўся у «Нёмане», дзе гуляў за дубль. Другую палову 2012 года правёў у арэндзе ў «Смаргоні».

Пасля заканчэння арэнды вярнуўся ў Гродна, але сезон 2013 распачаў у складзе «Баранавічаў» у Другой лізе. У жніўні 2013 года перайшоў у «Слонім»[1]. У складзе слонімскага клуба на працягу двух гадоў заставаўся асноўным нападнікам.

У жніўні 2015 года падпісаў кантракт з клубам «Смалявічы-СТІ»[2]. У складзе смалявіцкага клуба стаў выхадзіць на замену. 27 верасня 2015 года ў матчы з «Кобрынам» атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона, пасля чаго пакінуў Смалявічы і завяршыў кар’еру.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, забіў там два мячы.

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2006 Д3 ПМЦ Беларусь 28 7
2007 дубль МТЗ-РІПА Беларусь 18 8
2008 дубль МТЗ-РІПА Беларусь 23 11
2009 Д1 Нёман Беларусь 11 1
2010 Д1 Партызан Беларусь 20 1
2011 Д2 Партызан Беларусь 10 1
2012 (1) Д1 Нёман Беларусь 0 0
2012 (2) Д2 Смаргонь Беларусь 8 1
2013 (1) Д3 Баранавічы Беларусь 7 4
2013 (2) Д2 Слонім Беларусь 11 5
2014 Д2 Слонім Беларусь 26 1
2015 (1) Д2 Слонім Беларусь 12 8
2015 (2) Д2 Смалявічы-СТІ Беларусь 8 0

Зноскі