Дзмітрый Васілевіч Молаш

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Футбол
Дзмітрый Молаш
Dmitry Molosh.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дзмітрый Васілевіч Молаш
Нарадзіўся 10 снежня 1981({{padleft:1981|4|0}}-{{padleft:12|2|0}}-{{padleft:10|2|0}}) (33 гады)
п. Міханавічы, Мінскі раён
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Сцяг Расіі Расія
Рост 172 см
Вага 73 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Дынама (Мінск)
Нумар 3
Кар'ера
Клубная кар'ера*
1999 — 2006 Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў) 118 (10)
1999   Сцяг Беларусі Маладзечна 8 (0)
2000   Сцяг Беларусі Змена-БАТЭ (Мінск) 22 (2)
2007 — 2008 Сцяг Расіі Носта (Наватроіцк) 52 (3)
2009 — 2010 Сцяг Расіі Сібір (Новасібірск) 51 (12)
2011 — 2012 Сцяг Расіі Крылы Саветаў (Самара) 15 (0)
2012 — Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) 18 (1)
Нацыянальная зборная**
2001 — 2004 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 14 (0)
2006 — 2011 Сцяг Беларусі Беларусь 14 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана па стане на 14.12.2014.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на канец 2012.

Дзмітрый Молаш (нар. 10 снежня 1981, пасёлак Міханавічы, Мінскі раён) — беларускі футбаліст, гуляе на пазіцыі абаронцы.

Кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мінскай школы «Алімпія», гуляў за БАТЭ і ў 2006 быў прызнаны лепшым абаронцам беларускага чэмпіянату. Пасля гуляў у Расіі, у 2010 стаў па меркаванні заўзятараў лепшым іграком «Сібіры» (за гэты клуб забіў даволі шмат для абаронцы галоў, галоўным чынам моцнымі ўдарамі здалёк і са штрафных). У жніўні 2012 вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з мінскім «Дынама», але хутка атрымаў траўму і выбыў да канца сезона.

Першую палову сезону 2013 прапусціў з-за траўмы. У чэрвені 2013 зноў з'явіўся на полі, пры гэтым новы трэнер Роберт Маскант зрабіў Молаша капітанам каманды, але пазней зноў атрымаў траўму. У верасні 2013 вярнуўся і трывала гуляў на пазіцыі левага абаронцы. У кастрычніку 2013 за інцыдэнт у матчы з БАТЭ, калі Молаш груба выказаўся супраць рашэння арбітра, атрымаў дыскваліфікацыю на два месяцы[1].

У лютым 2014 быў абраны капітанам «Дынама» на сезон 2014[2]. У пачатку сезону 2014 чаргаваўся на пазіцыі левага абаронцы з Андрэем Залескім, але ў красавіку 2014 атрымаў чарговую траўму. Вярнуўшыся на поле ў жніўні 2014, стаў чаргаваць выступы ў стартавым складзе і заставанне на лаўцы запасных. 27 кастрычніка 2014 забіў першы гол за «Дынама», якім дапамог перамагчы салігорскі «Шахцёр» (2:1).

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі на чэмпіянаце Еўропы 2004 у Германіі. З 2006 — ігрок нацыянальнай зборнай.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]