Дзмітрый Віктаравіч Шакута

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баксёр
Дзмітрый Шакута
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дзмітрый Віктаравіч Шакута
Мянушка Шок
Грамадзянства  Беларусь
Дата нараджэння 7 жніўня 1980(1980-08-07) (43 гады)
Месца нараджэння
Рост 187 см
Стыль Муай тай
Прафесійная кар’ера
Першы бой 18 студзеня 2001
Колькасць баёў 86
Колькасць перамог 73
Перамог накаўтам 28
Паражэнняў 9
Нічыіх 4

Дзмітрый Віктаравіч Шакута (нар. 7 жніўня 1980, Мінск, БССР, СССР) — былы прафесійны беларускі кікбаксёр, заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Шматразовы чэмпіён свету па тайскім боксе і кікбоксінгу як сярод прафесіяналаў, так і сярод аматараў.

Падазраваецца ў датычнасці да збіцця мінчука Рамана Бандарэнкі, які пасля гэтага памёр у лякарні[1].

Спартыўная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

  • Міжкантынентальны чэмпіён IKF Pro Muayhtai у нападаючай вазе (2000 год)
  • Чэмпіён свету IKF Pro Muayhtai у суперпаўсярэдняй вазе (2000 год)
  • Чэмпіён свету па версіі WAKO-PRO (2000 год)
  • Чэмпіён свету па версіі ISS / Brute Force (2002 год)
  • Чэмпіён свету па версіі WKN у вагавой катэгорыі да 71 кг (2002 год)
  • Чэмпіён свету па версіі WPKL Muaythai у вагавой катэгорыі да 76 кг (2004 год)
  • Пераможца адборачнага турніру It’s Showtime 75MAX Trophy Belgium у падгрупе B (2006 год)
  • Чэмпіён свету па версіі It’s Showtime Trophy у вагавой катэгорыі да 75 кг (2008 год)
  • Чэмпіён свету па версіі It’s Showtime у вагавой катэгорыі да 77 кг (2008—2009)

Кар’ера па-за спортам[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння кар’еры прафесійнага спартоўца Шакута кіруе ўласным байцоўскім клубам «Шок» («англ.: Shock Team»). Працуе інструктарам па спецпадрыхтоўцы ў 3-й АБрСП (в/ч 3214) Унутраных войскаў МУС Беларусі. Шчыльна кантактуе з хакейным функцыянерам Дзмітрыем Баскавым, гуляе пад яго кіраўніцтвам у хакей у камандзе «Бастыён» (там жа гуляюць, напрыклад, Віктар Лукашэнка, начальнік ДАІ Дзмітрый Карзюк і інш.), удзельнічае ў праўладных аўтапрабегах. Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года публічна падтрымаў Аляксандра Лукашэнку і выказаў гатоўнасць біцца за яго[2].

Дачыненне да забойства Рамана Бандарэнкі[правіць | правіць зыходнік]

Паводле дадзеных BYPOL, праз атрыманыя аўдыёзапісы і білінг нумароў мабільных тэлефонаў аб’яднанню ўдалося дакладна ўсталяваць кола асоб, якія маюць дачыненне да забойства мінчука Рамана Бандарэнкі, які памёр у шпіталі пасля таго, як быў збіты[1]. Шакута ўваходзіць у гэты лік[3][4].

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

11 лістапада 2020 года прыблізна ў 22:00 на «Плошчу Перамен» у Мінску прыехалі шасцёра мужчын і тры жанчыны ў цывільным і ў масках[5][6]. Яны пачалі зразаць бела-чырвона-белыя стужачкі ў двары і неўзабаве пасля гэтага ў іх узнік канфлікт з мясцовымі жыхарамі. Канфлікт перарос у бойку, а затым у выкраданне Рамана Бандарэнкі[7]. На наступны дзень юнак, не прыходзячы ў прытомнасць, памёр у рэанімацыі бальніцы хуткай дапамогі пасля таго, як у яго паднялася тэмпература да 40 градусаў[8]. У пацярпелага дыягнаставалі вялікі ацёк мозгу, закрытую чэрапна-мазгавую траўму, субдуральныя гематомы, выцятыя месцы, ранкі[9]. Яму некалькі гадзін рабілі аперацыю па трэпанацыі чэрапа[10].

Расследаванне[правіць | правіць зыходнік]

Важнай зачэпкай у справе пра гібель Бандарэнкі стала злітая ў інтэрнэт «NEXTA» тэлефонная размова, дзе двое мужчын абмяркоўваюць здарэнне на «Плошчы Перамен»[11]. Канал заявіў, што на запісу ідзе размова паміж Шакутай і бізнесменам Дзмітрыем Баскавым[1]. Гэтая версія супала з ацэнкай сітуацыі іншых СМІ[12][13][14]. Паводле вынікаў незалежнага фанаскапічнага даследавання аўдыёзапісу, спецыялісты прыйшлі да высновы, што галасы сапраўды належаць Баскаву і Шакуце, акрамя таго, у мове грамадзян быў выяўлены цэлы шэраг прыкмет, характэрных менавіта для спантаннай, а не загадзя падрыхтаванай размовы[1].

21 студзеня 2021 года ініцыятыва «BYPOL» апублікавала вынікі ўласнага расследавання, у якім таксама заявіла пра дачыненне Шакуты да смерці Бандарэнкі. Такія высновы можна было зрабіць пасля аналізу дадзеных білінгу  (укр.) нумара мабільнага тэлефона[15]. Шакута адмовіўся каментаваць абвінавачванні[16].

24 верасня 2021 года «BYPOL» абнародавала зліў размоваў супрацоўнікаў Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама датычна забойства Бандарэнкі. У размове 11 лістапада 2020 года камандзір групы АМАПу Руслан Куляшоў паведаміў камандзіру АМАПу ГУУС Мінгарвыканкама Дзмітрыю Балабе, што кікбаксёр Шакута траўмаваў  (бел. (тар.)) Бандарэнку пры выкраданні на вуліцы Чарвякова ў Мінску. 12 лістапада 2020 года начальнік ГУУС Мінгарвыканкама Міхаіл Грыб пацвердзіў у тэлефоннай размове Балабу, што чэрапна-мазгавую траўму Бандарэнку нанёс Шакута, што засведчана на выкладзеным у Сеціве відэазапісе[17][18].

Санкцыі ЗША, іншых краін[правіць | правіць зыходнік]

16 лістапада 2020 года міністр замежных спраў Латвіі Эдгар Рынкевіч прыняў рашэнне аб забароне ўезду ў краіну кікбаксёра[19]. 20 лістапада стала вядома і пра забарону ўезду ў Эстонію[20].

9 жніўня 2021 года Шакута быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША за гвалтоўную атаку на Рамана Бандарэнку і перадачу яго міліцыі, дзе, верагодна, адбылося дадатковае пабіццё, што прывяло да смерці Бандарэнкі, і як інструктар па спецыяльнай падрыхтоўцы ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, якім ён мусіць быць[21][22]. Таксама пад амерыканскія санкцыі патрапіў і яго спартыўны клуб «Шок»[21][22].

Зноскі

  1. а б в г КЕ. Месяц после гибели Романа Бондаренко. Что мы выяснили за это время? (руск.). TUT.BY (12 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 12 снежня 2020. Праверана 12 снежня 2020.
  2. Чемпион мира по тайскому боксу — Прокопьеву: Ты вызвал на ринг президента. Сначала встреться со мной . TUT.BY (15 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2021. Праверана 28 лютага 2021.
  3. Предварительная проверка BYPOL по факту смерти Романа Бондаренко Архівавана 3 жніўня 2021.
  4. «Нет, алкоголем не пахнет вообще». BYPOL опубликовал свое расследование по факту смерти Романа Бондаренко (руск.). TUT.BY (27 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2021. Праверана 27 студзеня 2021.
  5. В Минске силовики в штатском избили мужчину за бело-красно-белые ленты, он умер в реанимации (руск.). Настоящее время. Праверана 9 лютага 2021.
  6. «В операционную привезли уже в коме». Неизвестные во дворе снимали ленты, избили парня, он в реанимации (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (12 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 18 лістапада 2020. Праверана 9 лютага 2021.
  7. Орлова, Ольга (2020-11-20). "Вышел и не вернулся". Брестская газета [руская] (47 (936)): 8. {{cite journal}}: |access-date= патрабуе |url= (даведка)Папярэджанні CS1: date і year (link)
  8. Памёр Раман Бандарэнка, якога хуткая забрала непрытомным з Цэнтральнага РУУС . Наша Ніва. Праверана 9 лютага 2021.
  9. Умер избитый на площади Перемен Роман Бондаренко (руск.). ej.by (12 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 28 верасня 2021. Праверана 9 лютага 2021.
  10. «Сделали трепанацию черепа, шанс выжить — 1 из 1000». Что известно о состоянии Романа Бондаренко на данный момент (руск.)(недаступная спасылка). Наша Ніва. Сильные новости (12 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 25 лістапада 2020. Праверана 9 лютага 2021.
  11. Записи голосов для сравнения (руск.). TUT.BY (18 лістапада 2020).
  12. Что случилось с Романом Бондаренко на «Площади перемен» в Минске? Изучаем записи и слова очевидцев (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (13 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 17 лістапада 2020. Праверана 9 лютага 2021.
  13. Мужчина в сером костюме, который напал на Романа на «Площади перемен», очень похож на известного спортсмена(недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2020. Праверана 15 лістапада 2020.
  14. Бондаренко на Площади Перемен на землю завалил человек, похожий на топ-бойца, который играет в команде Баскова с сыном Лукашенко, Tribuna.by, 14.11.2020 г.
  15. «Нет, алкоголем не пахнет вообще». BYPOL опубликовал свое расследование по факту смерти Романа Бондаренко (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (27 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2021. Праверана 9 лютага 2021.
  16. Кто причастен к убийству Бондаренко? СМИ: человек, избивавший Романа, очень похож на приближенного к Лукашенко. kyky.org (14 лістапада 2020).
  17. З'явілася дадатковае расследаванне па смерці Бандарэнкі. Якія новыя рэчы адтуль вядомыя?. Наша Ніва (24 верасня 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2021. Праверана 28 верасня 2021.
  18. ByPol расказаў новыя акалічнасці падзеяў вакол смерці Рамана Бандарэнкі . Беларуская служба Радыё «Свабода». Новы Час (24 верасня 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2021. Праверана 28 верасня 2021.
  19. Баскову и Шакуте запретили въезд в Латвию (руск.). TUT.BY (16 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2021. Праверана 2 сакавіка 2021.
  20. Ковальчук, Портной и Базанов внесены в список невъездных в Латвию, Литву и Эстонию (руск.). BY.Tribuna.com (20 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 лістапада 2020. Праверана 21 лістапада 2020.
  21. а б Treasury Holds the Belarusian Regime to Account on Anniversary of Fraudulent Election (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.
  22. а б США расширили санкции в отношении официального Минска. Полный список (руск.). ZERKALO.IO (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]