Дзмітрый Гаўрылавіч Сухавараў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзмітрый Гаўрылавіч Сухавараў
Дата нараджэння 30 мая (12 чэрвеня) 1904
Месца нараджэння
Дата смерці 4 сакавіка 1982(1982-03-04) (77 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў танкавыя войскі
Званне палкоўнік
Камандаваў 69-ы мотастралковы полк[d] і 51-я гвардзейская танкавая брыгада[d]
Бітвы/войны
Узнагароды і званні

Дзмітрый Гаўрылавіч Сухава́раў (30.5 (12.6).1904, Жакаўка, Дрыбінскі раён, Магілёўская вобласць — 4 сакавіка 1983, Курган) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З сялян. Член КПСС з 1930 года. З 1920 года працаваў вучнем у кравецкай майстэрні, з 1925 года цясляром, шахцёрам у Данбасе. У Чырвонай Арміі з 1926 года. Скончыў палкавую школу малодшых камандзіраў пры 33-й стралковай дывізіі Беларускай ваеннай акругі[1][2]. Быў пакінуты ў школе на пасадзе старшыны. У 1931 годзе паступіў у Кіеўскае ваеннае пяхотнае вучылішча і пасля яго заканчэння быў прызначаны камандзірам роты[1][2].У 1935 годзе скончыў курсы ўдасканалення каманднага саставу пры Ваеннай акадэіі механізацыі і матарызацыі РСЧА[1][2]. Са жніўня 1939 года камандаваў асобным танкавым батальёна[1][2]м. Удзельнік паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Украіну восенню 1939 года[1][2]. У 1941 годзе скончыў Ваенна-палітычную акадэмію.

У Вялікую Айчынную вайну з 1941 года на Паўночна-Заходнім, Заходнім, Сталінградскім, Варонежскім, Стэпавым, 1-м Украінскім, Далёкаўсходнім франтах, камандзір танкавага палка, брыгады. Вызначыўся ў баях за вызваленне Кіева. 5 лістапада 1943 года полк Сухаварава прарваў варожую абарону і перарэзаў 5 дарог на Кіеў. У гэтых баях полк знішчыў 23 гарматы, 24 кулямёты, 4 машыны з боепрыпасамі, каля батальёна салдат і афіцэраў праціўніка.
З верасня 1944 года гвардыі падпалкоўнік Сухавараў камандзір 51-й гвардзейскай танкавай брыгады.

Удзельнік вайны з Японіяй 1945 г., разгрому Квантунскай арміі. Да 1957 года Д. Г. Сухавараў на службе ў Савецкай Арміі, да 1965 года на адміністрацыйнай рабоце. Пражываў у Кургане. Працаваў начальнікам канторы пасажырскай аўтагаспадаркі, з 1960 года дырэктарам Курганскага вучэбна-курсавога камбіната аўтамабільнага транспарту[1]. У 1965 годзе пайшоў на пенсію[1]. Вёў работу па патрыятычным выхаванні моладзі.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10 студзеня 1944 года гвардыі падпалкоўніку Д. Г. Сухавараву прысвоена званене Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка»[3].

Таксама ўзнагароджаны двума ордэнамі Кітайскай Народнай Рэспублікі.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У горадзе Курган на доме, у якім жыў Д. Г Сухавараў, устаноўлена мемарыяльная дошка[2]. У гонар Д. Г. Сухаварава названа адна з вуліц Кургана[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]