Дзмітрый Мікалаевіч Дудар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Дзмітрый Дудар)
Футбол
Дзмітрый Дудар
Поўнае імя Дзмітрый Мікалаевіч Дудар
Нарадзіўся 8 лістапада 1991(1991-11-08)[1] (32 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 197 см
Вага 84 кг[2]
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Маладзёжныя клубы
Беларусь Белкард (Гродна)
2007—2008 Беларусь РДВАР (Мінск)
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2010 Беларусь Дынама (Мінск) 0 (0)
2011—2012 Беларусь Белкард (Гродна) 45 (-66)
2013 Беларусь Хімік (Светлагорск) 21 (-18)
2014—2015 Беларусь Дынама (Брэст) 22 (-41)
2016 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 14 (-14)
2016—2017 Беларусь Слуцк 29 (-28)
2018—2019 Беларусь Гомель 23 (-32)
2019—2021 Беларусь Нёман (Гродна) 42 (-45)
2022—2023 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 26 (-23)
Нацыянальная зборная[* 2]
2010 Беларусь Беларусь (да 20) 2 (-2)
2017 Беларусь Беларусь B 1 (-0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 сакавіка 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 26 снежня 2017

Дзмітрый Дудар (нар. 8 лістапада 1991, Гродна) — беларускі футбаліст, брамнік.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец гродзенскай ДЮСШ Белкард і мінскага РДВАР, з 2008 года пачаў гуляць за дубль мінскага «Дынама». У 2010 годзе атрымаў траўму, з-за якой не гуляў на працягу паловы года. Пасля аднаўлення ад траўмы з сярэдзіны 2011 года выступаў за гродзенскі «Белкард», у сезоне 2012 стаў асноўным брамнікам каманды ў Другой лізе. У сезоне 2013 быў іграком светлагорскага «Хіміка» ў Першай лізе.

У сакавіку 2014 года перайшоў у брэсцкае «Дынама»[3], дзе стаў другім брамнікам пасля Канстанціна Рудзянка. Сезон 2015 пачаў у якасці дублёра Валерыя Фамічова, але пасля яго зыходу з каманды ў чэрвені стаў асноўным брамнікам.

У студзені 2016 года перайшоў у мікашэвіцкі «Граніт»[4]. У ліпені 2016 года ў сувязі з фінансавымі праблемамі «Граніта» пакінуў клуб і перайшоў у «Слуцк»[5], дзе ў сувязі з траўмай Артура Лясько стаў асноўным брамнікам. У сезоне 2017 чаргаваўся ў браме слуцкай каманды з Барысам Панкратавым.

У снежні 2017 года, пакінуўшы «Слуцк», падпісаў аднагадовы кантракт з «Гомелем»[6]. У складзе «Гомеля» стаў асноўным брамнікам, выцесніўшы Алега Кавалёва. У снежні 2018 года падоўжыў пагадненне з гомельскім клубам на сезон 2019[7]. Аднак, у сезоне 2019 выступаў пераважна за дубль, згуляў за асноўную каманду толькі ў адным матчы. У ліпені 2019 года пакінуў гомельскі клуб[8].

Неўзабаве пасля сыхода з гомельскай каманды стаў іграком гродзенскага «Нёмана»[9], дзе замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка. У студзені 2021 года на год падоўжыў кантракт з «Нёманам»[10]. У сезоне 2021 з’яўляўся на полі нерэгулярна, чаргаваўся ў складзе з Сяргеем Курганскім і Артурам Маліеўскім.

У студзені 2022 года перайшоў у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ»[11]. У сезоне 2022 быў асноўным брамнікам каманды. У сакавіку 2023 года з-за забароны Міністэрства спорту і турызму не трапіў у заяўку «Тарпеда-БелАЗ» на сезон і не ўдзельнічаў у афіцыйных матчах каманды, толькі ў жніўні вярнуўся ў склад, аднак не выхадзіў на поле, заставаўся на лаўцы запасных. У снежні 2023 года па заканчэнні кантракта пакінуў жодзінскі клуб[12].

У студзені 2024 года афіцыйна быў дапушчаны да прафесійнай дзейнасці спартсмена ў Беларусі камісіяй пры Генпракуратуры[13].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У маі 2010 года выступаў за малодшую моладзевую зборную Беларусі (да 20) на міжнародным турніры ў Партугаліі.

У ліпені 2017 года выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайландзе.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2008 дубль Дынама (Мінск) Беларусь 2 −0
2009 дубль Дынама (Мінск) Беларусь 16 −11
2010 дубль Дынама (Мінск) Беларусь 13 −4
2011 (2) Д2 Белкард Беларусь 11 −21
2012 Д3 Белкард Беларусь 34 −45
2013 Д2 Хімік Беларусь 21 −18
2014 Д1 Дынама (Брэст) Беларусь 4 −8
2015 Д1 Дынама (Брэст) Беларусь 18 −33
2016 (1) Д1 Граніт Беларусь 14 −14
2016 (2) Д1 Слуцк Беларусь 14 −11
2017 Д1 Слуцк Беларусь 15 −17
2018 Д1 Гомель Беларусь 22 −29
2019 (1) Д1 Гомель Беларусь 1 −3
2019 (2) Д1 Нёман Беларусь 14 −16
2020 Д1 Нёман Беларусь 19 −17
2021 Д1 Нёман Беларусь 9 −12
2022 Д1 Тарпеда-БелАЗ Беларусь 26 −23
2023 Д1 Тарпеда-БелАЗ Беларусь 0 0

Грамадзянская пазіцыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[14].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Dmitri Dudar // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://www.pressball.by/footballstat/dmitri_dudar/
  3. Брестское «Динамо» подписало контракты с Дударем, Кондратьевым, Жевнеровым и Кириллом Вергейчиком (руск.). by.tribuna.com.
  4. "Гранит" подписал Дударя, на просмотре Кибук, Степанов и российский защитник Обивалин (руск.). football.by (25 студзеня 2016). Праверана 22 сакавіка 2024.
  5. Дмитрий Дударь стал футболистом "Слуцка" (руск.). football.by (28 ліпеня 2016). Праверана 22 сакавіка 2024.
  6. Дударь сменил "Слуцк" на "Гомель" (руск.). football.by (26 снежня 2017). Праверана 22 сакавіка 2024.
  7. "Гомель" пролонгировал соглашения с вратарями (руск.). football.by (3 снежня 2018). Праверана 22 сакавіка 2024.
  8. Капор и Дударь покинули "Гомель" (руск.)(недаступная спасылка). football.by (12 ліпеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 13 ліпеня 2019.
  9. "Неман" подписал Дударя и расстался с Борисовым (руск.). football.by (16 ліпеня 2019). Праверана 22 сакавіка 2024.
  10. Дударь подписал новое соглашение с "Неманом" (руск.). football.by (19 студзеня 2021). Праверана 22 сакавіка 2024.
  11. Дударь сменил Гродно на Жодино (руск.). football.by (10 студзеня 2022). Праверана 22 сакавіка 2024.
  12. Дударь официально расстался с "Торпедо-БелАЗом" (руск.). football.by (30 снежня 2023). Праверана 22 сакавіка 2024.
  13. Семерым "беглым" атлетам разрешили заниматься профдеятельностью в Беларуси (руск.). sputnik.by (26 студзеня 2024). Праверана 22 сакавіка 2024.
  14. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА . Наша Ніва (12 верасня 2020). Праверана 22 сакавіка 2024.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]