Дзмітрый Калдун

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Дзмітрый Калдун
фота
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя

Дзмітрый Аляксандравіч Калдун

Дата нараджэння

11 чэрвеня 1985(1985-06-11) (27 гадоў)

Месца нараджэння

Мінск, Беларуская ССР, СССР

Краіна

Flag of Russia.svg Расія
Flag of Belarus.svg Беларусь

Прафесіі

спявак Расіі, Беларусі.

Супрацоўніцтва

Віктар Дробыш
Філіп Кіркораў

www.koldun.name
Commons-logo.svg Дзмітрый Калдун на Вікісховішчы

Дзмітрый Аляксандравіч Калдун (руск.: Дмитрий Александрович Колдун, нарадз. 11 чэрвеня 1985 г., Мінск) — беларускі спявак,
пераможца праекту Першага Каналу «Фабрыка Зорак-6». Прадстаўляў Беларусь на конкурсе Еўрабачанне 2007 з песняй «Work your magic», за ўсю гісторыю ўдзелу Беларусі ў гэтым конкурсе ўпершыню вывеў сваю краіну ў фінал і заняў шостае месца, атрымаўшы максімальныя 12 балаў ад Ізраіля, Украіны і Расіі. Скончыў геафак БДУ.
Мае брата Георгія Калдуна - спявака і вядучага тэлеканалу АНТ .

Змест

Біяграфія [правіць]

«Народны артыст» і «Фабрыка зорак» [правіць]

У 2004 годзе Дмітрый стаў фіналістам праекту «Народны артыст-2» на тэлеканале РТР, але перамогу не атрымаў, хоць і запомніўся гледачам.

У 2004 і 2005 гадах Дмітрый Калдун працаваў у Дзяржаўным канцэртным аркестры Рэспублікі Беларусь. Прымаў удзел у фестывалях: «Маладзечна-2005» і «Славянскі базар» у Віцебску.

У 2006 годзе ўдзельнічаў у нацыянальным адборы Беларускага Еўрабачання (Еўрафэст) з песняй «May be».

У гэтым жа годзе Калдун становіцца пераможцам праекту Першага Каналу «Фабрыка Зорак-6». Пасля сумеснага выканання з групай «Scorpions» песні «Still loving you», атрымлівае запрашэнне ад саліста Клауса Майне выканаць гэту песню ў рамках сумеснага тура, а таксама атрымлівае ад немца ў падарунак гітару. Пасля перамогі на «Фабрыцы-6» Калдун заключае дагавор з Нацыянальнай музычнай карпарацыяй, і становіцца салістам абноўленнага складу групы «К. Г. Б.» (Калдун, Гуркова, Барсукоў), аднак неўзабаве пакідае групу.

Еўрабачанне 2007 [правіць]

У 2007 годзе Дмітрый выйграе беларускі адбор на Еўрабачанне 2007 «Еўрафэст» з песняй Філіпа Кіркорава «Work your magic» на словы Карэна Кавалерана. Па вынікам полуфіналу Еўрабачання 10 мая 2007 года Калдун прайшоў ў фінал конкурса, дзе заняў шостае месца.

2007 [правіць]

2008 [правіць]

  • 1 лютага прайшла цырымонія ўручэння прэмій «Гукавая сцежка». Калдун перамог у намінацыі «Sexy М» і прадставіў на суд гледачоў сваю новую песню «Царэўна».
  • Выхад дэбютнага альбому Дмітрыя Калдуна плануецца ў 2009 годзе.
  • 7 лістапада Калдун разам са сваімі музыкамі выступіў на разаграванні ў групы «Scorpions» у Мінску.
  • 27—30 лістапада ў Маскве адбылася прэмьера рок-оперы «Зорка і смерць Хоакіна Мур'еты». Дмітрый Калдун сыграў галоўнага героя — крыважэрнага разбойніка Хоакіна.

2009 [правіць]

  • 9 лютага 2009 года Дмітрый Калдун і Аляксандр Асташонак адкрылі студыю гуказапісу «Яшчарка».
  • 29 красавіка адбыўся першы сольны канцэрт Дмітрыя Калдуна з групай, з «жывым» гукам у г. Каралёве, Маскоўская вобласць
  • 8 чэрвеня Дмітрый Калдун выступіў з канцэртнай праграмай на кінафестывалі «Кінатаўр» (г. Сочы).
  • 25 чэрвеня ў Санкт-Пецярбургу адбылася 10-я цырымонія ўручэння музычнай прэміі ў вобласці радыёвяшчання «Бог эфіру». Дмітрый Калдун быў прадстаўлены і перамог у намінацыі «Радыёхіт-выканаўца» з баладай аб каханні — «Царэўна».
  • 3 верасня ў маскоўскім клубе «Б2» адбыўся канцэрт-прэзентацыя сольнага альбому Дмітрыя Калдуна.
  • 26 верасня ў мінскім клубе «РЭАКТАР» (Беларусь) адбыўся канцэрт-прэзентацыя сольнага альбому Дмітрыя Калдуна.
  • 29 лістапада ў Санкт-Пецярбургу маскоўскі тэатр Аляксея Рыбнікава прадставіў рок-оперу «Зорка і Смерць Хоакіна Мур'еты» (лібрэта — Павел Грушко), упершыню, пасля лістападаўскіх прэмьер 2008 года, у ролі Хоакіна Мур'еты выйшаў на сцэну Дмітрый Калдун.
  • З 4 па 10 снежня прайшоў канцэртны тур Дмітрыя Калдуна па гарадам Беларусі ў падтрымку свайго дэбютнага альбома.

2010 [правіць]

  • 15 мая: у эфіры радыёстанцый з'явілася новая песня Дмітрыя Калдуна «У пакоі пустым» (руск.: "В комнате пустой" (музыка: Баграт Вартанян, словы: Ірына Секачова).
  • 16 чэрвеня: адбылася прэмьера відэакліпу на песню «У пакоі пустым» (рэжысёр Арцём Аксененка, аператар Макс Асадчы).
  • 20 лістапада: у Мінску (Беларусь) прайшоў міжнародны музычны конкурс «Дзіцячае Еўрабачанне 2010». Дмітрый Калдун выканаў там фінальны гімн UNICEF «A day without war» (муз. Б.Вартанян, сл. Д.Басік) сумесна з дзецьмі, удзельнікамі конкурса.

2011 [правіць]

  • сакавік 2011: у эфіры радыёстанцый з'явілася новая песня Дмітрыя Калдуна «Начны Пілот» (руск.: "Ночной пилот" (музыка: Баграт Вартанян, Дмітрый Калдун, словы: Карэн Кавалеран, Аляксандр Марозаў)[1]

Чарты [правіць]

Год Назва Чарты [2]
RUS Moscow Airplay Sp.Peterburg Airplay Выніковы гадавы
2006 «Прабач за ўсё» 121 - - -
2007 «Work Your Magic» 2 1 - 19
«Я для цябе» 5 9 - 63
2008 «Царэўна» 13 24 27 48
«Беспрацоўнае каханне» 132 - - -
2009 «Звязда» 150 72 74 -
«Наладзься на мяне» 28 27 87 152
2010 «У пакоі пустым» 28 39 53 100
«Падаў снег» 45 51 55 -
2011 «Начны пілот» 30 24 43 -
«Караблі» 107 - 49 -

«—» песня адсутнічала ў чарце

Зноскі

Спасылкі [правіць]

Папярэднік:
Паліна Смолава (не выйшла ў фінал)
Беларусь на конкурсе песні Еўрабачанне
2007
Пераемнік:
Руслан Аляхно (не выйшаў у фінал)