Дзмітрый Канстанцінавіч Арцыменя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзмітрый Канстанцінавіч Арцыменя
Старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта
1983/1991 — 1993
Папярэднік Сяргей Кабяк /
першы ў РБ
Пераемнік Сямён Домаш

Нараджэнне 28 верасня 1932(1932-09-28)
Смерць 20 верасня 1993(1993-09-20) (60 гадоў)
Месца пахавання
Дзеці сын Сяргей, інш.
Нацыянальнасць беларус
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды
ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Дзмітрый Канстанцінавіч Арцыменя (28 верасня 1932, в. Стайкі, цяпер Баранавіцкі раён — 20 верасня 1993, Гродна) — савецкі і беларускі партыйны і палітычны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў в. Стайкі (цяпер Баранавіцкага раёна) у сялянскай сям’і. У няпоўныя 15 гадоў пайшоў працаваць на Баранавіцкі рамонтна-механічны завод. У 1953 годзе скончыў Пінскі гідратэхнікум. Працаваў у Зэльве старшым раённым меліяратарам.

Быў абраны другім, а затым першым сакратаром Зэльвенскага райкама камсамола. У 1960 годзе накіраваны ў Мінскую партыйную школу (скончыў у 1964 годзе). У 1964 годзе пераехаў у Свіслач. Старшыня Свіслацкага райвыканкама. Накіраваны ў Астравец. Першы сакратар Астравецкага райкама партыі. У ліпені 1977 года пераведзены ў Гродна на пасаду намесніка старшыні аблвыканкама. З кастрычніка 1983 года (пасля ад’езду Сяргея Кабяка на працу ў Віцебск) прызначаны старшынёй Гродзенскага аблвыканкама. Захаваў пасаду і ў незалежнай Беларусі. Праводзіў пасяджэнні па-беларуску.

Дэпутат Вярхоўнага Савета 12-га склікання. Разглядаўся партыйнай наменклатурай, як адзін з кандыдатаў на пасаду старшыні Вярхоўнага Савета Беларусі ўзамен Станіслава Шушкевіча.

Ініцыятар стварэння еўрарэгіёна «Нёман».

Забойства[правіць | правіць зыходнік]

У нядзелю ўвечары 20 верасня 1993 года быў забіты стрэлам у сэрца на ганку свайго дома ў Гродна па вуліцы Астроўскага. Пахаваны на Гродзенскіх могілках па праспекце Касманаўтаў. Забойства, якое так і не было раскрыта, стала адным з самых гучных злачынстваў у гісторыі першых гадоў незалежнай Рэспублікі Беларусь.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

На радзіме ў вёсцы Стайкі Баранавіцкага раёна імем Арцымені названа вуліца.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]