Дзмітрый Васілевіч Молаш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Дзмітрый Молаш)
Футбол
Дзмітрый Молаш
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дзмітрый Васілевіч Молаш
Нарадзіўся 10 снежня 1981(1981-12-10)[1][2][…] (42 гады)
Грамадзянства  Беларусь
 Расія
Рост 172 см
Вага 73 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Тарпеда-БелАЗ
Пасада галоўны трэнер
Маладзёжныя клубы
1996—1998 Беларусь Алімпія (Мінск)
Клубная кар’ера[* 1]
1999 Беларусь Маладзечна 8 (0)
2000—2006 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 118 (10)
2000   Беларусь РШВСМ-Алімпія (Мінск) 22 (2)
2007—2008 Расія Носта (Наватроіцк) 52 (3)
2009—2010 Расія Сібір (Новасібірск) 51 (12)
2011—2012 Расія Крылы Саветаў (Самара) 15 (0)
2012—2014 Беларусь Дынама (Мінск) 18 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2001—2004 Беларусь Беларусь (да 21) 14 (0)
2006—2011 Беларусь Беларусь 14 (0)
Трэнерская кар’ера
2016 Беларусь Смалявічы-СТІ трэнер
2016 Беларусь Смалявічы-СТІ в.а.
2017 Беларусь Смалявічы-СТІ
2018—2019 Беларусь БАТЭ (Барысаў) трэнер
2020 Латвія Ліепая трэнер
2020—2021 Латвія Ліепая
2021— Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзмітрый Молаш (нар. 10 снежня 1981, Міханавічы, Мінскі раён) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мінскай школы «Алімпія», гуляў за БАТЭ і ў 2006 годзе быў прызнаны найлепшым абаронцам беларускага чэмпіянату. Пасля гуляў у Расіі, у 2010 годзе стаў па меркаванні заўзятараў найлепшым іграком «Сібіры» (за гэты клуб забіў даволі шмат для абаронцы галоў, галоўным чынам моцнымі ўдарамі здалёк і са штрафных). У жніўні 2012 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з мінскім «Дынама», але хутка атрымаў траўму і выбыў да канца сезона.

Першую палову сезона 2013 прапусціў з-за траўмы. У чэрвені 2013 года зноў з’явіўся на полі, пры гэтым новы трэнер Роберт Маскант зрабіў Молаша капітанам каманды, але пазней зноў атрымаў траўму. У верасні 2013 года вярнуўся і трывала гуляў на пазіцыі левага абаронцы. У кастрычніку 2013 года за інцыдэнт у матчы з БАТЭ, калі Молаш груба выказаўся супраць рашэння арбітра, атрымаў дыскваліфікацыю на два месяцы.

У лютым 2014 года быў абраны капітанам «Дынама» на сезон 2014[3]. У пачатку сезона 2014 чаргаваўся на пазіцыі левага абаронцы з Андрэем Залескім, але ў красавіку 2014 года атрымаў чарговую траўму. Вярнуўшыся на поле ў жніўні, стаў чаргаваць выступы ў стартавым складзе і заставанне на лаўцы запасных. 27 кастрычніка 2014 года забіў першы гол за «Дынама», якім дапамог перамагчы салігорскі «Шахцёр» (2:1). Па заканчэнні кантракта з «Дынама» ў снежні 2014 года пакінуў сталічны клуб[4].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі на чэмпіянаце Еўропы 2004 у Германіі. З 2006 па 2011 год — ігрок нацыянальнай зборнай, за якую правёў 14 матчаў.

Трэнерская кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У верасні 2015 года Молаш, які так і не здолеў знайсці новы клуб, перайшоў на трэнерскую працу ў дзіцяча-юнацкую школу БАТЭ, тым самым завяршыўшы кар’еру іграка[5]. У студзені 2016 года стаў трэнерам новага фарм-клуба БАТЭ — «Смалявічаў-СТІ»[6]. У чэрвені 2016 года, пасля звальнення з клуба Віталя Рагожкіна, быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера[7]. У лютым 2017 года зацверджаны ў якасці трэнера «Смалявічаў-СТІ»[8]. Па выніках сезона 2017 смалявіцкі клуб атрымаў месца ў Вышэйшай лізе, але Молаш у снежні 2017 года пакінуў клуб[9].

У студзені 2018 года ўвайшоў у трэнерскі штаб Алега Дулуба ў барысаўскім БАТЭ[10]. Застаўся ў камандзе і пазней, калі галоўным трэнерам стаў Аляксей Бага. У снежні 2019 года ўслед за Багам пакінуў БАТЭ[11].

У студзені 2020 года стаў памочнікам галоўнага трэнера ў латвійскім клубе «Ліепая»[12], а ў чэрвені таго ж года ўзначаліў каманду[13]. У снежні 2020 года падоўжыў кантракт з «Ліепаяй»[14]. Пакінуў латвійскі клуб па пагадненні бакоў у чэрвені 2021 года[15].

У снежні 2021 года быў прызначаны галоўным трэнерам жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[16].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

У якасці іграка[правіць | правіць зыходнік]

У якасці трэнера[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Dmitri Molosh // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Dmitry Molosh // FBref.com
  3. Дмитрия Молоша выбрали капитаном минского "Динамо"
  4. Молош покидает минское «Динамо»
  5. Дмитрий Молош будет работать в детско-юношеской школе БАТЭ
  6. "Смолевичи-СТИ" стали фарм-клубом БАТЭ
  7. Молош назначен и.о главного тренера «Смолевичи-СТИ», Рогожкин уволен
  8. Игорь Воронков, Шкабара, Ковалюк и Степанов перешли в «Смолевичи-СТИ», Молош утвержден главным тренером, Гомелько стал тренером вратарей
  9. Бразевич сменил Молоша в "Смолевичах-СТИ"
  10. Олег Дулуб: "Нужно пройти с командой предсезонку, чтобы я смог ответить на вопрос, являюсь ли частичкой БАТЭ"
  11. Молош и Тарасенко покинули БАТЭ
  12. Молош продолжит тренерскую карьеру в Латвии
  13. Дмитрий Молош возглавил "Лиепаю"
  14. Дмитрий Молош продлил контракт с "Лиепаей"
  15. "Лиепая" уволила Молоша
  16. Дмитрий Молош стал главным тренером жодинского "Торпедо-БелАЗ"

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]