Дзмітрый Рыгоравіч Паўлаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Дзмітрый Рыгоравіч Па́ўлаў (руск.: Дмитрий Григорьевич Павлов; 4 лістапада 1897, в. Паўлава Калагрыўскага р-на Кастрамской вобл., Расія — ліпень 1941) — савецкі ваенны дзеяч, Герой Савецкага Саюза (1937), генерал арміі (1941).

Скончыў Омскую вышэйшую кавалерыйскую школу (1922), Ваенную акадэмію імя Фрунзе (1928), акадэмічныя курсы пры Ваенна-тэхнічнай акадэміі (1931). У Чырвонай Арміі з 1919 года. Удзельнік Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў. 3 1931 г. на ваеннай службе ў Гомелі, Бабруйску. Удзельнік вайны ў Іспаніі 1936—1939, баёў на рацэ Халхін-Гол у 1939 г., савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гг.. 3 чэрвеня 1940 г. камандуючы войскамі Заходняй асобай ваеннай акругі, з пачаткам Вялікай Айчыннай вайны — войскамі Заходняга фронту, пасля разгрому якіх Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР адхілены ад пасады і 22.7.1941 прыгавораны да пакарання смерцю. Рэабілітаваны 31.7.1957.

Член ЦВК БССР у 1935—1936 гг. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР з 1940 года.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2001. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2 (Т. 11).