Дзмітрый Сяргеевіч Вашкель

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Дзмітрый Вашкель
Поўнае імя Дзмітрый Сяргеевіч Вашкель
Нарадзіўся 3 студзеня 1993(1993-01-03)[1][2] (31 год)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 184 см
Вага 75 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Крумкачы
Клубная кар’ера[* 1]
2010—2013 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 2 (0)
2014—2015 Беларусь Хваля (Пінск) 28 (0)
2015—2016 Беларусь Хімік (Светлагорск) 32 (5)
2017—2020 Беларусь Лакаматыў (Гомель) 103 (10)
2022 Беларусь Астравец 20 (1)
2023 Беларусь Макслайн (Віцебск) 14 (1)
2023— Беларусь Крумкачы (Мінск)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 7 жніўня 2023.

Дзмітрый Вашкель (нар. 3 студзеня 1993, Шаркаўшчына) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Крумкачы».

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец шаркаўшчынскага футбола, пазней выступаў за дубль наваполацкага «Нафтана». У асноўным складзе дэбютаваў 20 ліпеня 2013 года ў матчы супраць гродзенскага «Нёмана», калі выйшаў на замену на 74-й хвіліне.

У лютым 2014 адправіўся на прагляд у пінскую «Хвалю»[4] і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[5]. У складзе «Хвалі» адразу стаў іграком асновы. Па выніках сезону 2014 пінскі клуб вылецеў у Другую лігу, але Дзмітрый застаўся ў камандзе. У жніўні 2015 года кантракт з «Хваляй» быў датэрмінова скасаваны[6], і неўзабаве Дзмітрый стаў іграком светлагорскага «Хіміка».

У пачатку 2017 года перайшоў у гомельскі «Лакаматыў», дзе замацаваўся ў аснове. У студзені 2019 года адправіўся на прагляд у мазырскую «Славію», а ў лютым пакінуў гомельскі клуб[7]. Аднак, пасля беспаспяховых праглядаў у «Славіі» і бабруйскай «Белшыне» вярнуўся ў «Лакаматыў»[8]. У пачатку 2021 года, пакінуўшы гомельскі клуб, праходзіў прагляд у «Віцебску», аднак атрымаў траўму і ў выніку прапусціў увесь сезон 2021.

У пачатку 2022 года знаходзіўся на праглядзе ў «Віцебску» і «Макслайне», а пазней далучыўся да «Астраўца» і ў сакавіку афіцыйна папоўніў склад каманды[9]. У сакавіку 2023 года перайшоў у «Макслайн»[10].

У жніўні 2023 года далучыўся да «Крумкачоў»[11].

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2010 дубль Нафтан Беларусь 8 0
2011 дубль Нафтан Беларусь 32 5
2012 дубль Нафтан Беларусь 29 4
2013 Д1 Нафтан Беларусь 2 0
2014 Д2 Хваля Сцяг Беларусі 19 0
2015 (1) Д3 Хваля Сцяг Беларусі 9 0
2015 (2) Д2 Хімік Беларусь 14 1
2016 Д2 Хімік Беларусь 18 4
2017 Д2 Лакаматыў Беларусь 28 4
2018 Д2 Лакаматыў Беларусь 26 5
2019 Д2 Лакаматыў Беларусь 27 1
2020 Д2 Лакаматыў Беларусь 22 0
2022 Д2 Астравец Беларусь 20 1
2023 (1) Д2 Макслайн Беларусь 14 1

Грамадзянская пазіцыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[12].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]