Дзмітрый Яўгенавіч Сычоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Дзмітрый Сычоў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дзмітрый Яўгенавіч Сычоў
Нарадзіўся 26 кастрычніка 1983(1983-10-26)[1] (40 гадоў)
Грамадзянства  Расія
Рост 176 см
Вага 71 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
2000—2001 Расія Спартак (Тамбоў) 42 (9)
2002 Расія Спартак (Масква) 18 (9)
2003—2004 Францыя Алімпік (Марсель) 33 (5)
2004—2015 Расія Лакаматыў (Масква) 224 (72)
2013   Беларусь Дынама (Мінск) 11 (0)
2013—2014   Расія Волга (Ніжні Ноўгарад) 16 (0)
2015   Казахстан Акжэтпес (Какшэтау) 19 (3)
2017—2018 Расія Казанка (Масква) 20 (1)
2019 Арменія Пюнік (Ерэван) 0 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2002—2010 Расія Расія 47 (15)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 4 студзеня 2020.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 3 верасня 2017
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзмітрый Сычоў (нар. 26 кастрычніка 1983, Омск, СССР) — былы расійскі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Расіі (2002—2010).

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў кар’еру ў родным Омску. Добрая гульня за тамбоўскі «Спартак» дазволіла яму ў 2002 годзе перайсці ў склад чэмпіёна краіны — маскоўскі «Спартак», дзе яскрава раскрыўся яго талент. У сезоне 2003/2004 выступаў у Францыі за «Марсель», а ў 2004 годзе вярнуўся на радзіму, стаўшы іграком маскоўскага «Лакаматыва». У сезоне 2004 прывёў гэты клуб да чэмпіёнскага тытула, а сам быў прызнаны найлепшым іграком расійскага чэмпіянату. Пасля доўгі час паспяхова гуляў за «Лакаматыў». У другой палове 2012 года перастаў трапляць у асноўны склад маскоўскай каманды, і ў сакавіку 2013 года на правах арэнды перайшоў у мінскае «Дынама»[2]. Па заканчэнні арэнды ў «Дынама» ў ліпені 2013 года перабраўся ў ніжагародскую «Волгу»[3], у якой правёў сезон 2013/14.

Улетку 2014 года вярнуўся ў «Лакаматыў». Маючы кантракт з чыгуначнікамі яшчэ на год, не трапіў у заяўку на новы сезон Прэм’ер-лігі. «Лакаматыў» шукаў для Сычова варыянт арэнды, і толькі ў сакавіку 2015 года была дасягнута дамоўленасць аб пераходзе іграка ў казахстанскі «Акжэтпес». У лістападзе 2015 года па заканчэнні тэрміна кантракта пакінуў «Лакаматыў».

Пасля зыходу з «Лакаматыва» праходзіў прагляды ў розных азіяцкіх клубах, гуляў у міні-футбол. У ліпені 2017 года вярнуўся ў «Лакаматыў» і стаў выступаць за другую каманду клуба «Казанка» ў трэцім дывізіёне. Пакінуўшы па завяршэнні сезона «Казанку», на працягу года заставаўся без клуба. У жніўні 2019 года папоўніў склад армянскага «Пюніка», аднак ні разу не згуляў за яго. У снежні 2019 года пакінуў каманду[4] і хутка абвясціў аб завяршэнні кар’еры[5].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

З 2002 па 2010 гады выступаў за нацыянальную зборную Расіі. У яе складзе трапляў на чэмпіянат свету 2002 і чэмпіянаты Еўропы 2004 і 2008, на апошнім атрымаў бронзавы медаль.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]