З пляцоўкі Вікіпедыя.
Дзьмухавец, таксама Адуванчык[3] (Taráxacum, народныя назвы: Малачай, багатка, коцікі, папок, дмухель, зубнік, жоўтая цыкор'я) — род шматгадовых травяністых раслін сямейства астравыя (Asteraceae).
Этымалогія назвы [правіць]
Радавая назва лац. Taraxácum паходзіць ад лацінізацыі арабскай (tharakhchakon) або персідскай (talkh chakok) назвы іншай складанакветнай расліны. Відавую назву лац. officinále — лекавы, расліна атрымала ад лац. officína, (майстэрня, аптэка) з-за ўжывання расліны ў якасці лекавага сродку.
Дзьмухавец — расліна з галінастым, стрыжневым коранем таўшчынёй каля 2 см і даўжынёй каля 60 см, у верхняй частцы пераходзіць у кароткае шматгаловае карэнішча.
Лісце голае, пёрыста-надрэзанае або суцэльнае, сабранае ў прыкаранёвую разетку.
Кветаносная стрэлка сакавітая, цыліндрычная, полая ўсярэдзіне, якая заканчваецца адзіночным кошыкам язычковых ярка-жоўтых кветак.
Усе часткі расліны ўтрымоўваюць густы белы малочнападобны сок.
Квітнее дзьмухавец ў траўні, плоданасіць пачынае сямянкамі з белым чубком з чэрвеня.
Зноскі
- ↑ Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».
- ↑ Напісанне Дзьмухавец, Адуванчык у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.6. Мн., 1998, С.126