Дзьюла Андрашы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзьюла Андрашы
венг.: Andrássy Gyula
дэпутат Нацыянальнага сходу Венгрыі[d]
6 красавіка 1861 — 22 жніўня 1861
прэм’ер-міністр Венгрыі
17 лютага 1867 — 14 лістапада 1871
Папярэднік Bertalan Szemere[d]
Пераемнік Menyhért Lónyay[d]
lord-lieutenant of Zemplén County[d]
1848 — 1849
foreign minister of Austria-Hungary[d]
14 лістапада 1871 — 2 кастрычніка 1879
Папярэднік Count Friedrich Ferdinand von Beust[d]
Пераемнік Baron Heinrich Karl von Haymerle[d]

Нараджэнне 8 сакавіка 1823(1823-03-08)[1][2]
Смерць 18 лютага 1890(1890-02-18)[3][4][…] (66 гадоў)
Месца пахавання
Бацька Károly Andrássy[d][1]
Маці Etelka Szapáry[d]
Жонка Katinka Kendeffy[d][6]
Дзеці Gyula Andrássy the Younger[d], Manó Andrássy[d][7], Tivadar Andrássy[d][7][1] і Ilona Andrássy[d][7]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Партыя
Член у
Дзейнасць палітык, дыпламат, эканаміст
Аўтограф Выява аўтографа
Званне генерал
Узнагароды
ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага кавалер Ордэна Святога Аляксандра Неўскага ордэн Святога Аляксандра Неўскага ордэн Залатога Руна Order of Saint Stephen of Hungary Knight Grand Cross of the Order of Saint Stephen of Hungary Knight Grand Cross in the Order of the Netherlands Lion ордэн Серафімаў Order of the Most Holy Annunciation кавалер Вялікага крыжа ордэна Святых Маўрыкія і Лазара кавалер Вялікага крыжа ордэна Кароны Італіі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Граф Дзьюла Андрашы дэ Чыксенткіраі і Краснагорка (Дзьюла Андрашы-старэйшы, венг.: Andrássy Gyula; 3 сакавіка 1823, Олахпатак, Аўстрыйская імперыя — 18 лютага 1890, Воласка, суч. Опація, Аўстра-Венгрыя) — венгерскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, другі з трох сыноў графа Карла Андрашы. Імя Дзьюлы Андрашы носіць галоўны праспект венгерскай сталіцы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 3 сакавіка 1823 года ў камітаце Абаўй (ва Усходняй Славакіі), пасля заканчэння курсу ва ўніверсітэце і пасля вяртання з падарожжа за мяжу быў выбраны Земплінскім камітатам у дэпутаты Сейма ў Прэсбургу (Браціславе) 18471848. Падтрымліваў і актыўна ўдзельнічаў у рэвалюцыі 1848—1849. Новае венгерскае міністэрства прызначыла яго обер-ішпанам Земплінскага камітата. У гэтым званні ён камандаваўземплінскім ландштурмам пры Швехаце, ваюючы супраць імперскіх войскаў. Пазней працаваў дыпламатычным прадстаўніком венгерскага рэвалюцыйнага ўрада ў Дэбрэцэне ў Канстанцінопалі.

Пасля прыгнечання венгерскай рэвалюцыі 18481849 эміграваў у […], дзе ажаніўся з графіняй венгерскага паходжання Кацярыне Кендэфі. Быў завочна прысуджаны аўстрыйскімі ўладамі да смяротнага пакарання праз павешанне і сімвалічна пакараны смерцю (1851). Пасля амністыі 1857 пры дапамозе маці вярнуўся ў Венгрыю і прынёс прысягу на вернасць Францу-Іосіфу I.

Палітычная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пасля абрання Земплінскай акругай у 1861 у венгерскі дзяржаўны сход далучыўся да партыі Дэака, стаў выступаць за пагадненне з Габсбургамі. Калі пасля пад кіраўніцтвам Бейста пачалося пераўтварэнне Аўстрыйскай імперыі, заснаванае на прынцыпах дуалізму, Андрашы быў прызначаны 17 лютага 1867 міністрам-прэзідэнтам (прэм'ер-міністрам) венгерскага ўрада. Акрамя гэтай пасады, ён прыняў кіраванне міністэрствам народнай абароны. На гэтых пасадах ён знаходзіўся да 1871.

У кастрычніку 1867 Андрашы асабіста суправаджаў Франца-Іосіфа I у Парыж на Сусветную выстаўку, у 1869 у Егіпет, на адкрыццё Суэцкага канала, і па выхадзе ў адстаўку графа Бейста прызначаны ў 1871 міністрам замежных спраў Імператарскага двара. На пасадзе міністра праводзіў палітыку цеснага збліжэння з Германскай імперыяй, пры падтрымцы якой дамогся згоды дзяржаў на акупацыю аўстра-венгерскімі войскамі Босніі і Герцагавіны (1878).

З самага пачатку франка-прускай вайны 18701871 Андрашы выступаў змагаром за строгі нейтралітэт Аўстра-Венгрыі, і таму яго дзейнасць як міністра замежных спраў адзначылася галоўным чынам стараннем падтрымаць дружалюбныя адносіны з Германіяй. У верасні 1872 Андрашы прысутнічаў з Бісмаркам і Гарчаковым на сустрэчы трох імператараў у Берліне; у 1874 сумесна з імператарам Францам-Іосіфам здзейсніў візіт у Пецярбург, у 1875 — у Венецыю і ў 1876 у Рэйхштат, дзе было заключана пагадненне з Аляксандрам II.

Паўстанне ў Босніі і Герцагавіне заахвоціла Андрашы звярнуцца з нотай да Порты па пытанні аб хрысціянах, уцекачоў з гэтых краін, якая і была ўручана Порце 31 студзеня 1876. Падчас войнаў Турцыі з Сербіяй і Герцагавінай, а затым руска-турэцкай вайны 1877—1878 Андрашы кіраваў замежнай палітыкай у рэчышчы падтрымання нейтралітэту Аўстра-Венгрыі. Аднак Сан-Стэфанскі дагавор (1878) выклікаў сур’ёзныя апаскі аўстрыйцаў, з прычыны рэзкага ўзмацнення ролі Расіі на Балканах. Андрашы атрымаў ад аўстра-венгерскіх дэлегацый ваенны крэдыт у памеры 60 млн флорынаў, і менавіта па яго патрабаванні Сан-Стэфанскі дагавор быў падвергнуты абмеркаванню прадстаўнікоў еўрапейскіх дзяржаў на кангрэсе, скліканым у Берліне (1878). Андрашы сумесна з Каліцам і Гаймерлем у якасці галоўнага ўпаўнаважанага Аўстра-Венгрыі дамогся таго, каб вялікія дзяржавы дазволілі ёй заняць Боснію і Герцагавіну, куды аўстрыйскія войскі і ўступілі ў ліпені 1878. З заняццем Новабазарскага санджака акупацыйны план Андрашы быў яшчэ больш пашыраны. 22 верасня 1879 года ён пакінуў пасаду міністра замежных спраў, завяршыўшы сваю дзейнасць на гэтай ніве заключэннем з Бісмаркам аўстра-германскага абарончага саюза 1879. З тых часоў Андрашы займаўся кіраваннем сваіх маёнткаў, бяручы ўдзел у палітыцы выключна як член венгерскай верхняй палаты. Яго пераемнікам на пасады міністра замежных спраў і імператарскага двара быў барон Гаймерде.

Дзьюла Андрашы памёр у лютым 1890. Яго сын, таксама Дзьюла Андрашы, таксама стаў палітыкам, быў міністрам адукацыі Транслейтаніі і міністрам замежных спраў Аўстра-Венгрыі.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Wertheimer Е., Craf Julius Andrássy, sein Leben und seine Zeit, Bd I-3, Stuttg., 1910-13.

Зноскі

  1. а б в г В. В—в Андраши, Юлий // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. АндреевскийСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. Iа. — С. 755.
  2. Dr. Constant v. Wurzbach Andrássy, Julius Graf // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 22. — S. 464.
  3. Gyula, Count Andrassy // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Lundy D. R. Gyula Andrássy de Csíkszentkirály et Krasznahorka // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
  6. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  7. а б в Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]