Дзьюла Хорн
Дзью́ла Хорн (венг.: Horn Gyula, 5 ліпеня 1932, Будапешт, Венгрыя) — венгерскі палітык, прэм'ер-міністр Венгрыі ў 1994-98.
Скончыў Растоўскі фінансава-эканамічны інстытут (сучасны Растоўскі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт). Удзельнічаў у паўстанні 1956 года на баку камуністаў у складзе атрадаў pufajkás, якія дапамагалі савецкім войскам. Працаваў у міністэрстве фінансаў, міністэрстве замежных спраў, пасольствах у Балгарыі і Югаславіі. У 1985 годзе стаў намеснікам міністра замежных спраў. Ва ўрадзе Міклаша Немета быў міністрам замежных спраў; атрымаў вядомасць адкрыццём заходніх межаў ВНР для грамадзян ГДР, якія пераязджалі ў ФРГ. У 1989 годзе быў адным з заснавальнікаў Венгерскай сацыялістычнай партыі. У 1994 годзе стаў прэм'ер-міністрам пасля перамогі ВСП на парламенцкіх выбарах. Падчас яго прэм'ерства ў Венгрыі праводзіўся «план Бокраша» — праграма па барацьбе з бюджэтным дэфіцытам і павольным эканамічным прыростам. Рэалізацыя «плана Бокраша» стабілізавала эканоміку, аднак прывяла да пагаршэння эканамічнага становішча насельніцтва і да перамогі апазіцыі на выбарах 1998 года. Пасля выбараў Хорн сышоў у адстаўку і паступова адышоў ад актыўнай палітычнай дзейнасці.
|
Прэм'ер-міністры сучаснай Венгрыі |
|
|---|---|
| Міклаш Немет (ВСРП, 1988-1990) — Ёжэф Антал (ВДФ, 1990-1993†) — Петэр Бораш (ВДФ, 1993-1994) — Дзьюла Хорн (ВСП, 1994-1998) — Віктар Орбан (ФІДЭС, 1998-2002) — Петэр Медзьешы (ВСП, 2002-2004) — Ферэнц Дзюрчань (ВСП, 2004-2009) — Гордан Байнаі (беспарт., 2009-2010) — Віктар Орбан (ФІДЭС, с 2010) | |
| ВСРП — Венгерская сацыялістычная рабочая партыя, ВСП — Венгерская сацыялістычная партыя, ВДФ — Венгерскі дэмакратычны форум, ФІДЭС — ФІДЭС (Альянс маладых дэмакратаў) | |
| Гэта пачатак артыкулу пра чалавека. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. Гэтая зацемка па магчымасці варта замяніць больш дакладным. |
