Дзьёрдзь дэ Хевешы

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Дзьёрдзь дэ Хевешы
венг.: Hevesy György
George de Hevesy.jpg
Дата нараджэння:

1 жніўня 1885(1885-08-01)

Месца нараджэння:

Будапешт, Венгрыя

Дата смерці:

5 ліпеня 1966(1966-07-05) (80 гадоў)

Месца смерці:

Фрайбург, Германія

Краіна:

Flag of Germany.svg Германія

Навуковая сфера:

Хімія

Месца працы:

Будапешцкі ўніверсітэт, Універсітэт Капенгагена, Універсітэт Фрайбурга, Стакгольмскі ўніверсітэт

Альма-матэр:

Будапешцкі ўніверсітэт

Узнагароды і прэміі


Нобелеўская прэмія — 1943 Нобелеўская прэмія па хіміі (1943)

Дзьёрдзь дэ Хевешы (вядомы таксама як Георг Чарльз дэ Хевешы або Георг Карл фон Хевешы венг.: Hevesy György, ням.: Georg Karl von Hevesy; 1 жніўня 1885, Будапешт - 5 ліпеня 1966, Фрайбург, ФРГ) — венгерскі хімік, ганаровы акадэмік Венгерскай АН, замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства (1939), лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1943), адзін з адкрывальнікаў гафнію.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1908 годзе скончыў Будапешцкі ўніверсітэт.

Прафесар універсітэтаў:

Калі падчас Другой сусветнай вайны германскія войскі ў красавіку 1940 акупавалі дацкую сталіцу Капенгаген, дэ Хевешы растварыў залатыя нобелеўскія медалі нямецкіх фізікаў Макса фон Лаўэ і Джэймса Франка ў царскай гарэлцы, каб схаваць іх ад нямецкіх акупантаў. Фон Лаўэ і Франк знаходзіліся ў апазіцыі да нацыянал-сацыялізму ў Германіі і даверылі свае медалі Нільсу Бору, каб прадухіліць канфіскацыю ў Германіі. Немцам прыняцце і нашэнне нобелеўскага медаля было забаронена пасля таго, як праціўнік нацыянал-сацыялізму Карл фон Асецкі ў 1935 годзе атрымаў Нобелеўскую прэмію міру. Пасля заканчэння вайны дэ Хевешы экстрагаваў схаванае ў царскай гарэлцы золата і перадаў яго Шведскай каралеўскай акадэміі навук, якая вырабіла новыя медалі і перадала іх фон Лаўэ і Франку.