Дзюн'іціра Каідзумі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Дзюн'іціра Каідзумі
小泉 純一郎
Дзюн'іціра Каідзумі
сцяг
87, 88 і 89-ы прэм'ер-міністр Японіі Японіі
26 красавіка 2001 — 26 верасня 2006
Папярэднік: Ёсіра Моры
Пераемнік: Сіндза Абэ
 
Партыя: Ліберальна-дэмакратычная партыя Японіі
Нараджэнне: 8 студзеня 1942(1942-01-08) (72 гады)
Іакосука, Канагава
Жонка: Каёка Міямота (1978-1982, разведзены)
Дзеці: сыны: Катора, Ёсінага

Дзюн'іціра Каідзумі (нар. 8 студзеня 1942, горад Іакосука, Канагава) — лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі Японіі і прэм'ер-міністр Японіі з 2001 па 2006.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў універсітэт Кэйо ў Токіа ў 1967 годзе. З 1972 года дэпутат (у 1986-1987 гадах старшыня камітэта па фінансах) Палаты прадстаўнікоў парламента Японіі ад кіруючай Ліберальна-дэмакратычнай партыі (ЛДП).

З канца 1970-х на кіруючых пасадах у ЛДП: старшыня камітэта па фінансах (з 1980 года), намеснік генеральнага сакратара (з 1983 года),першы намеснік старшыні камітэта па па парламенцкіх пытаннях (з 1987 года), старшыня камісіі па палітыцы ў галіне медыцынскага забеспячэння (з 1989 года), першы намеснік генеральнага сакратара (1991-1992), а таксама ва ўрадзе Японіі: парламенцкі намеснік міністра фінансаў (1979-1980), міністр аховы здароўя (1988-1991 і 1996-2001), міністр пошты і тэлекамунікацый (1992-1996).

З красавіка 2001 года прэзідэнт ЛДП і прэм'ер-міністр Японіі. Урад Каідзумі ажыццяўляў праграму захадаў па вывадзе Японіі з эканамічнага крызісу; у знешняй палітыцы арыентаваўся на ЗША, у т.л. падтрымаў амерыкана-брытанскую ваенную аперацыю ў Іраку ў 2003 годзе.

Ва ўнутранай палітыцы прыхільнік рэформаў, змяншэння ўрадавага доўгу і прыватызацыі паштовай службы. Знешняя палітыка пры ім адзначылася пагаршэннем адносінаў з Кітаем, Паўднёвай Карэяй і Расіяй. Нягледзячы на пратэсты з боку краін, акупаваных Японіяй у перыяд Другой сусветнай вайны, неаднаразова наведваў вядомы сінтаісцкі Храм Ясукуні, у якім шануюцца духі загінулых падчас вайны японскіх салдат і ваенных дзеячаў, у тым ліку якія ўчынілі ваенныя злачынствы. Неаднаразова патрабаваў вяртання ад Расіі часткі Курыльскіх астравоў. Актыўна прапагандаваў адпраўку японскага кантынгенту ў Ірак. Выступаў за змяненне Канстытуцыі Японіі з мэтай зацвердзіць спадчыну імператарскага трона па жаночай лініі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 398. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Прэм'ер-міністры Японіі