Дзявочая вежа, Баку

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вежа
Дзявочая вежа
азерб.: Qiz Qalasi
Baku Maiden Tower.jpg
Каардынаты: 40°21′58.2″ пн. ш. 49°50′14.1″ у. д. / 40.366167° пн. ш. 49.83725° у. д. (G) (O) (Я)40°21′58.2″ пн. ш. 49°50′14.1″ у. д. / 40.366167° пн. ш. 49.83725° у. д. (G) (O) (Я)
Краіна Азербайджан
Горад Баку
Каардынаты 40°21′58.2″ пн. ш. 49°50′14.1″ у. д. / 40.366167° пн. ш. 49.83725° у. д. (G) (O) (Я)
Архітэктурны стыль Шырвана-апшэронская школа
Архітэктар Масуд ібн Давуд
Дата заснавання XII ст (пабудавана на месцы будынкаў VII-VI ст. да н.э.[1])
Статус Аб'ект Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА
Стан музей

Дзявочая вежа (азерб.: Qız Qalası — Кыз-каласы, Гыз-галасы) — старажытная абарончая пабудова ў прыбрэжнай частцы «Старога горада» Ічеры-шехер. З'яўляецца адным з важнейшых кампанентаў прыморскага «фасада» Баку. Яе суворы масіў узвышаецца ў прыбрэжнай частцы феадальнага гоарада - Крэпасці ці, Ічеры-шехер. Вежа стаіць на скале, часткова абліцаванай гладка часаным камянём і абароненай крапасной сцяной з сістэмай паўкруглых выступаў, якія паднімаюцца ад падножжа амаль да самай вяршыні.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Назва помніка «Гыз каласы» звязана, верагодна, з тым, што вежа ніколі не была захоплена ворагам.

Гравюра 1630 года Эю Кемпфера.

Дата пабудовы Дзявочай вежы невядома. Хаця ў верхнюю частку вежы справа ад увахода ўманціравана каменная пліта з двухрадковым куфічным надпісам. Надпіс кажа: "губбе (купал, звод) Масуда ібн-Давуда". Доўгі час, зыходзячы з гэтага надпісу, башню датавалі XII стагоддзем. але гэтая пліта яўна з'явілася на вежы пазней, так як яна выпадкова і неахайна прымацавана да кладкі, не над галоўным уваходам, а недзе збоку, на вышыні 14 метраў ад зямлі. Хучэй за ўсё, гэта надмагільная пліта, якой падчас рэмонта залажылі акно ў вежы, ці на ёй - імя майстра, які рамантаваў будынак. Падчас агляда магчыма заўважыць, што на гэтым месцы была квадратная ніша ці вакно. Пасля ўсталявання пліты ў верхнюю частку нішы быў устаўлены выпадковы камень, а шчыліны замазаныя растворам. То, што на месцы пліты было акно, ўскосна падцвяржаецца і яго знаходжаннем - ніша знаходзілася амаль на адным узроўні з галоўным акном башні, але на супрацьлеглым ад яго баку.

Башня будавалася ў два этапы: першы верагодна адносіцца да даісламскай эры, а надпіс належыць да больш позняга часу, верагодна, XII стагоддзе.

У XVIII-XIX стагоддзях Дзявочая вежа выкарыстоўвалася як маяк. Маяк пачаў свяціць 13 чэрвеня 1858, а да гэтага над вежай уздымаўся крэпасны сцяг. Пазней, з-за росту горада, агні маяка на вежы сталі злівацца з начнымі агнямі горада і ў 1907 годзе маяк быў перанесены на востраў Наргін.

Дзявочая вежа неаднаразова рэстаўравалася. Падчас рэмонту, праведзенага ў сярэдзіне XIX стагоддзя рускім ваенным ведамствам, з вяршыні башні зніклі машыкулі (зубцы), прызначаныя для абароны. Апошні раз башня рэстаўравалася ў 1960-ых гадах. У 1964 годзе Дзявочая вежа стала музеем, а ў 2000 годзе ўключана ў спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА.

Будынак[правіць | правіць зыходнік]

План вежы

У ХІІ стагоддзі Дзявочая вежа ўвайшла ў абарончую сістэму Баку цытадэллю Бакінскай крэпасці - адной з самых магутных крапасцей Шырваншахаў. Але пазнейшыя даследаванні Дзявочай вежы абверглі ўсе здагадкі аб яе абарончым прызначэнні. Ані па сваёй форме, ані па ўнутранаму ўстройству, ані па месцу знаходжання яна не адпавядала аніякім абарончым мэтам, была проста непрыдатна для гэтага. Наглядным прыкладам гэтага з'яўляецца распалажэнне акон: іх усяго некалькі ва ўсёй вежы, і знаходзяцца яны не на паверхах, але ўздоўж лесвіцы. І глядзяць вокны не ўніз, а ўверх.

Акрамя таго, празмерна малой з'яўляецца плошча даха, дзе немагчыма размяшчэнне аніякіх арудый. У трэціх, адсутнічае пастаянная сувязь паміж першым і ўсімі астатнімі паверхамі. гэта значыць, ад першага паверха ўверх вяла не пастаянная лесвіца, а часовая, якую магчыма было прыбраць, пасля чаго абаронца вежы фактычна самі б сабе замуравалі б на верхніх паверхах. Гэта пацвяржае першапачаткова існаваўшае меркаванне аб рэлігійным прызначэнні Дзявочай вежы. Яна цалкам магла быць зарааастрыйскай «вежай маўчання», узведзенай пры Сасанідах, ці нават раней (калі з'яўляецца праўдзівым згадваемае раней паданне аб пакаранні святога Варфаламея).

Плоскімі каменнымі купаламі унутраны аб'ём вежы падзелены на 8 ярусаў, злучаных вінтавымі лествіцамі і асвечаных шчыляпадобнымі вакенцамі, якія знаходзяцца з поўдня ад выступа. Прабывальнікаў вежы, колькасць якіх магла дасягаць 200 чалавек, забяспечваў вадой глыбокі калодзеж. Сваімі памерамі ( вышыня 30 метраў) і таўшчынёй сценаў (5 м каля аснавання і 4 м уверсе) Дзявочая вежа значна перавышае замкі Апшэрона. Не сустракае аналогій і яе таямнічы выступ, які не быў контрфорсам, ні тайніком, ні адбіваўшай каменныя ядры «шпорай». Сродкі абароны, верагодна, засяроджваліся на верхняй пляцоўцы, характар архітэктуры якой дакументальна не ўсталяваны.

Незвычайнай з'яўляецца і рабрыстая паверхня корпуса, ўтвораная чаргаваннем выступаючых і ўтопленых радоў кладкі. Апісанні Дзявочай вежы, датуемые пачаткам ХХ стагоддзя і раней, не згадваюць аб ярусах.

Лягенды[правіць | правіць зыходнік]

Аб узнікненні Дзявочай вежы існуе шмат лягенд. Большасць з іх звязаная са словам «Дзяўчына». У адной з лягенд гаворыцца, што шах спрабаваў выдаць дачку за чалавека, якога яна не кахала. Спрабуючы пазбавіць сябе ад такой долі і адгаварыць бацьку, дзяўчына папрасіла шаха пабудаваць вежу і пачакаць, пакуль будаўніцтва не будзе завершана. Да моманта заканчэння будаўніцтва цар не змяніў свайго рашэння і тады дзяўчына ўзышла на вежу і адтуль кінулася ў мора. Пасля гэтага, камень аб які царэўна разбілася, назвалі «Камянём нявінніцы», і дзяўчыны, будучы нявестамі, прыносілі да яго кветкі. Існуе і іншы варыянт лягенды: пасля таго, як яна кінулася ў мора, яе каханы адпомсціў за яе, забіўшы цара, але неўзабаве даведаўся, што русалкі выратавалі дзяўчыну. Праз нейкі час, закаханыя змаглі знайсці адзін аднаго і ажаніцца.

Згодна з паданнем, каля Дзявочай вежы быў пакараны смерцю святы Варфаламей, адзін з дванаццаці апосталаў Ісуса Хрыста. На тэрыторыі Баку Варфаламей з'явіўся ў І стагоддзі, прапаведуючы хрысціянства сярод паганскіх плямёнаў. Але вучэнне Варфаламея было адрынута, і яго забілі каля сценаў Дзявочай вежы. У ходзе раскопак, каля дзявочай вежы былі знойдзены рэшткі саражытнага храма, які атаясамліваецца з базілікай, ўзведзенай над месцам пагібелі апостала[2]

Дзявочая вежа ў культуры[правіць | правіць зыходнік]

У 1923 годзе вядомы азербайджанскі драматург Джафар Джабралы напісаў паэму пад назвай «Дзявочая вежа». У наступным годзе на экранй выйшаў першы савецкі фільм, зняты ў Азербайджане, які быў заснаваны на сюжэце лягенды. Дзявочай вежы прысвечаны і першы азербайджанскі балет, створаны Афрасіябам Бадалбейлі у 1940 годзе. сімвалу горада Баку прысвяціў верш Расул Рза

Дзявочую вежу магчыма сустрэць на картынах вядомых мастакоў.

З 2010 года з мэтай папулярызацыі Дзявочай вежы адбываеецца міжнародны фестываль мастацтва «Дзявочая вежа», у межах якога мастакі з розных краін упрыгожваюць макеты вежы.

Дзявочая вежа на паштовых марках[правіць | правіць зыходнік]

Дзявочай вежы прысвечаны маркі СССР і Азербайджана

Зноскі

  1. Walled City of Baku with the Shirvanshahs Palacwe and Maiden Tower] (англ.) . Афіцыйны сайт ЮНЭСКА (2000). Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2012.
  2. Шаблон:Православная энциклопедия

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дзявочая вежа // БЭ ў 18 т. Т. 6. — Мн.: БелСЭ. 1998.
  • Бретаницкий Л. С., Веймарн Б. в. Искусство Азербайджана IV - XVIII веков / Редактор И. А. Шкирич — Москва: Искусство, 1976. — 272 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons