Дзядзька Сэм

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Дзядзька Сэм

Дзядзька Сэм (англ.: Uncle Sam) — персаніфікаваны вобраз Злучаных Штатаў Амерыкі. Дзядзьку Сэма часцяком малююць высокім пажылым чалавекам з тонкімі рашучымі рысамі твару, са старамоднай бародкай, у цыліндры колеру амерыканскага сцяга, у сінім фраку і паласатых нагавіцах. Гэты стыль малюнку стаў папулярны ў сярэдзіне XIX стагоддзя дзякуючы працам мастака Томаса Наста (англ.: Thomas Nast). У апошні час сталі з'яўляцца больш «мадэрнізаваныя» малюнкі Дзядзькі Сэма, у больш сучаснай адзежы і з сучаснай стрыжкай. Але знакаміты цыліндр заўсёды застаецца абавязковым атрыбутам.

Паходжанне вобраза[правіць | правіць зыходнік]

Дзядзька Сэм у палітычнай карыкатуры,
мас. Томас Наст, 1877

Дзядзька Сэм паўстаў як увасабленне ЗША падчас брытана-амерыканскай вайны 1812 года. Амерыканскі фальклор сцвярджае, што з'яўленне выраза «Дзядзька Сэм» злучана з мясніком Сэмюэлем Уілсанам (англ.: Samuel Wilson), што пастаўляў правізію на нью-ёркскую ваенную базу Трой (англ.: Troy). Уілсан маркіраваў бочкі з мясам літарамі U.S., маючы на ўвазе Злучаныя Штаты (англ.: United States), а жаўнеры жартам казалі, што мяса прыбыло ад Дзядзькі Сэма (англ.: Uncle Sam).

13 сакавіка 1852 года нью-ёркская газета «NY Lantern Weekly» апублікавала, меркавана, першы малюнак дзядзечкі Сэма. Традыцыйны вобраз галоўным чынам стварыў мастак Томас Наст у серыях палітычных карыкатур, якія публікаваліся ў другой палове XIX стагоддзя.

15 верасня 1961 годзе Кангрэс Злучаных Штатаў 87-га склікання прыняў рэзалюцыю, якая ўслаўляла «Дзядзьку» Сэма Уілсана як правобраз Дзядзькі Сэма. На месцы нараджэння Уілсана ў горадзе Арлінгтан (штат Масачусетс) нават усталяваны манумент. Магіла Сэма Уілсана знаходзіцца ў горадзе Трой (штат Нью-Ёрк). Аднак спрэчкі пра паходжанне вобраза Дзядзькі Сэма не цішэюць дагэтуль, перыядычна з'яўляюцца новыя альтэрнатыўныя тэорыі. Дакладную гісторыю ўзнікнення гэтага вобраза ўжо наўрад ці атрымаецца калі-небудзь пазнаць.

Вербавальны плакат[правіць | правіць зыходнік]

Дзядзька Сэм на вядомым плакаце, які вярбуе салдат на Першую сусветную вайну. Мастак Дж. М. Флаг, 1917 год

Вобраз Дзядзькі Сэма атрымаў асаблівую вядомасць падчас Першай сусветнай вайны. Тады Дзядзька быў намаляваны на плакатах, якія запрашалі добраахвотнікаў уступаць у амерыканскую армію і прыняць удзел у вайне на тэрыторыі Еўропы. З плаката Дзядзька Сэм сурова глядзеў і паказваў на чытача пальцам, а подпіс пад малюначкам абвяшчаў «Ты патрэбен мне ў арміі Злучаных Штатаў» (англ.: I want you for U.S. army). Мастак Джэймс Мантгомеры Флаг, які намаляваў гэты плакат у 1917 годзе, прызнаўся, што выкарыстоўваў свой уласны твар як мадэль для Дзядзькі Сэма. Наогул, ідэя гэтага малюнку была ўзята з аналагічнага брытанскага вербавальнага плаката, на якім у такой жа паставе быў намаляваны лорд Кітчэнер. Флагам быў таксама намаляваны альтэрнатыўны плакат, на якім Дзядзька Сэм гэтак жа пільна глядзеў на гледача, — але не паказваў на яго пальцам, а стаяў, упёршы рукі ў бакі. Візуальнае ўздзеянне гэтага плаката, на якім адсутнічаў эфектны жэст, было не такім моцным, і неўзабаве пасля Першай сусветнай вайны другі варыянт быў забыты. Версія ж з «указальным» Дзядзькам Сэмам была пасля абноўлена і перадрукавана для вербавання салдат на Другую сусветную вайну. З наступам мірнага часу на гэты плакат было створана незлічонае мноства пародый і карыкатур.

Менавіта плакат Флага I want you for U.S. army наштурхнуў Дзмітрыя Мора на ідэю вядомага плаката часоў Грамадзянскай вайны ў Расіі «Ты запісаўся добраахвотнікам?» (1920). Як і Флаг, які намаляваў дзядзьку Сэму ўласны твар, Мор у выглядзе рашучага будзёнаўца намаляваў самога сябе. Пазней ідэю плаката з будзёнаўцам запазычыў мастак Іраклій Тоідзэ, які стварыў самы знакаміты савецкі плакат часоў Другой сусветнай вайны — «Радзіма-маці кліча!» (1941).

Сімвалізм выявы[правіць | правіць зыходнік]

Рэкламная статуя Дзядзечкі Сэму з шыльдай у руках
Імперсанатар Дзядзечкі Сэма на парадзе

Вобраз Дзядзькі Сэма традыцыйна асацыюецца са Злучанымі Штатамі і асабліва з урадам ЗША. Калі ў побыце кажуць «Дзядзьку Сэму трэба…» ці «Дзядзька Сэм жадае…», то часта імкнуцца стварыць іранічны ці камічны вобраз амерыканскага ураду, які валодае цалкам чалавечымі запатрабаваннямі і жаданнямі. Зрэшты, выява Дзядзькі часам ужываецца і для ілюстрацыі «сумлення нацыі», падобна рускай выяве Радзімы-маці.

У краінах жа, дзе моцныя антыамерыканскія настроі (а таксама на дэманстрацыях і мітынгах антыглабалістаў) выява Дзядзькі Сэма часта выкарыстоўваюць для ілюстрацыі агрэсіўных імперскіх амбіцый Злучаных Штатаў. Тады Дзядзьку Сэма малююць зласлівым старычынам. Напрыканцы такой антыамерыканскай ці антыглабаліскай дэманстрацыі пудзілу Дзядзькі Сэма часта падвяргаюць спаленню — гэтак жа, як і амерыканскі сцяг.

Іншыя вобразы ЗША і супастаўныя вобразы іншых краін[правіць | правіць зыходнік]

Безумоўна, Дзядзька Сэм не з'яўляецца адзіным вобразам, якія ўвасабляюць ЗША. У наш час існуе іншы вобраз, параўнальны па папулярнасці з Дзядзькай Сэмам — гэта статуя Свабоды. Раней жа існавалі і іншыя вобразы. Напрыклад, падчас грамадзянскай вайны ў ЗША існаваў вобраз Брата Джонатана. А ў 1920-х гадах зрэдку для ўвасаблення ЗША ўжывалася жаночы вобраз — Калумбія (цяпер намалявана на застаўцы кінакампаніі «Columbia Pictures»). І Дзядзька Сэм, і Калумбія сталі таксама персанажамі палітычных мультфільмаў і коміксаў, вельмі папулярных у ЗША у 1920-х гадах.

Пародыі[правіць | правіць зыходнік]

Карыкатура К. Лятуфа
  • У эпізодзе «Fear of a Bot Planet» серыяла «Футурама» на планеце радыкальна наладжаных робатаў вісіць плакат, які парадзіруе плакат з дзядзькам Сэмам: «А ты запісаўся ў антычалавечы патруль?»
  • У эпізодзе «Special Edna» серыяла «Сімпсаны» Барт глядзіць бокс, пераможцам якога становіцца дзядзька Сэм.
  • У гульні «ExMachina: Мерыдыян 113» адзін з персанажаў вельмі падобны на дзядзьку Сэма (клічуць яго таксама Сэм).
  • У серыі камп'ютарных гульняў Fallout часта сустракаецца зменены постар з Дзядзькам Сэмам: дзядзька Сэм ляжыць, нібы перакуленая лялька, але з такім жа тварам і і паказальным пальцам, як на класічным постары, а побач з ім стаіць салдат Арміі ЗША ў Сілавой брані.
  • Ёсць фільм Уільяма Люстыга "Дзядзька Сэм". У ім высмейваецца залішні патрыятызм, які даходзіць да фанатызму, кіроўнага да жорсткасці. Таксама ў карціне замецены антываенны пасыл.
  • У фільме «Across the Universe » Дзядзька Сэм ажывае з плаката, заклікаючы Максвэла ў шэрагі Амерыканскай арміі. Эпізод выконваецца пад песню The Beatles I Want You (She’s So Heavy).

Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]

Дзядзька Сэм і Брытанія

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.