Дзяды (паэма)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй Мілеўскі ў ролі Густава-Конрада ў пастаноўцы Станіслава Выспянскага (Гарадскі тэатр у Кракаве, прэм’ера 31 кастрычніка 1901 года)

Дзяды́ (польск.: Dziady) — цыкл рамантычных драм Адама Міцкевіча, апублікаваных у 1822—1860 гадах. Складаецца з чатырох частак:

  • «Дзяды (частка II)» — 1822
  • «Дзяды (частка IV)» — 1822
  • «Дзяды (частка III)» — 1832
  • «Дзяды (частка I)» — 1860, няскончаная

Пачаткова Міцкевіч напісаў I, II, III і IV часткі, аднак апублікаваў толькі дзве часткі (II и IV), якія паводле месца напісання атрымалі назву «віленска-ковенскія». Пад уражаннямі ад паўстання 1830 года Міцкевіч, знаходзячыся ў Дрэздэне, напісаў і апублікаваў III частку, якая атрымала «дрэздэнскіх Дзядоў». Няскончаны рукапіс I часткі быў знойдзены толькі пасля смерці аўтара.

Змест[правіць | правіць зыходнік]

Часткі звязаныя між сабою абрадам дзядоў — дакладна апісаным у II частцы, згаданы Густавам у IV частцы і паказаным у IX сцэне III часткі. У творы змешчаны пэўныя аўтабіяграфічныя звесткі, ідэі рамантызму, звязанага з народавольніцкай барацьбой пад расейскім падзелам.

У II частцы апісваецца абрад дзядоў, падчас якога перад яго ўдзельнікамі з’яўляюцца духі памерлых, якія просіць дапамогі ў жывых. Па словах Міцкевіча, у народных забабонах прасочваецца «маральная ідэя, вобразна выяўленая простым людам». Апрача драм, у склад II часткі ўваходзіць верш «Упыр», пачаткова публікаваны асобна.

Частка IV — гісторыя Густава, які скончыў жыццё самагубствам з-за кахання. IV частка стала мастацкім адлюстраваннем няшчаснага кахання паэта да яго «рамантычнай музы» — Марылі Верашчакі.

У III частцы Дзядоў Міцкевіч звярнуўся да іншых падзей перыяду маладосці — да арышту і турэмнага зняволення па справе філаматаў у 1824 годзе. Сам паэт «зашыфраваны» тут пад імем Конрада.

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

Паэма перакладзеная на беларускую мову Сержам Мінскевічам (1999) і Кастусём Цвіркам (2001).

  • Адам Міцкевіч. Дзяды = Dziady : паэма (у 2-х тамах) / Перакладчык Серж Мінскевіч, беларуская і польская мовы; камент.: Зоф'я Стэфаноўская[pl], Серж Мінскевіч. – Мінск : Медысонт, 1999. — ISBN 985-6530-07-5. Першы поўны пераклад паэмы на беларускую мову, зроблены ў 1994—1998 гадах да 200-годдзя Адама Міцкевіча.[1]
  • Адам Міцкевіч. Дзяды : паэма / Пер. з пол., [прадм., камент.] Кастуся Цвіркі ; мастак Уладзімір Вішнеўскі. – Мінск : ГА "Беллітфонд", 2001. – 301, [1] с.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]