Дзянісавіцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзянісавіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Крупскі раён
Уключае 11 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Новыя Дзянісавічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 30 кастрычніка 2009
Насельніцтва (2009) 484
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Дзяні́савіцкі сельсаве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Крупскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Новыя Дзянісавічы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Стараслабодскі сельсавет у складзе Крупскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Старая Слабада. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі, з 18 чэрвеня 1927 года — у складзе Аршанскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Крупскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Шынкоўскага сельсавета[1]. 4 студзеня 1964 года ў склад Ухвальскага сельсавета пералічаны 15 населеных пунктаў (Бярозка, Красны Пахар, Мажаны, Матошка, Машчаніца, Новая Ніва, Новая Слабада, Новы Шлях, Новыя Пышачы, Свірыдаўка, Селішча, Сомры, Старая Слабада, Старыя Пышачы і Трудавік), наўзамен у склад сельсавета з Ухвальскага сельсавета пералічаны 6 населеных пунктаў (Вялікі Вязок, Дзянісавічы, Захараўка, Малы Вязок, Новы Сакол і Стары Сакол), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Дзянісавічы, сельсавет перайменаваны ў Дзянісавіцкі[2]. 31 ліпеня 1972 года ў склад Ухвальскага сельсавета перададзена вёска Захараўка[3]. 30 кастрычніка 2009 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Ухвальскага сельсавета[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 484 чалавекі[5], з іх 94,2 % — беларусы, 3,1 % — рускія, 1,0 % — украінцы[6].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 11 населеных пунктаў: вёскі Вялікі Вязок, Дубавое, Забалоцце, Малы Вязок, Новы Сакол, Новыя Дзянісавічы, Папарнае, Стары Сакол, Старыя Дзянісавічы, Шынкі і Яджар.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 4 студзеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 6 (1046).
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 ліпеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 23 (1361).
  4. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 28 чэрвеня 2021.
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 29 чэрвеня 2015. (руск.)
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.