Дзяніс Ігаравіч Дзячко

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Дзяніс Дзячко
Поўнае імя Дзяніс Ігаравіч Дзячко
Нарадзіўся 26 красавіка 1990(1990-04-26)[1] (33 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 190 см
Вага 86 кг
Пазіцыя брамнік
Клубная кар’ера[* 1]
2006 Беларусь ПМЦ (Паставы) 4 (-7)
2007—2010 Беларусь Партызан (Мінск) 4 (-5)
2012—2015 Беларусь Мінск 12 (-16)
2012   Беларусь Мінск-2 35 (-29)
2015   Беларусь Бяроза-2010 9 (-11)
2016 Беларусь Дынама (Брэст) 4 (-12)
2016 Беларусь Белшына (Бабруйск) 0 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2007 Беларусь Беларусь (да 17) 1 (-0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Дзяніс Дзячко (нар. 26 красавіка 1990, Мінск) — беларускі футбаліст, брамнік.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мінскага МТЗ-РІПА, у 2006 годзе гуляў за пастаўскі ПМЦ, а потым за дубль МТЗ-РІПА. У пачатку 2010 года стаў асноўным брамнікам мінскага клуба (які змяніў назву на «Партызан»), але ў чацвёртым туры атрымаў траўму, з-за якой выбыў на 1,5 гады.

У 2012 годзе далучыўся да «Мінска». У сезоне 2012 быў асноўным брамнікам каманды «Мінск-2», а ў 2013 годзе стаў другім брамнікам асноўнай каманды. З верасня 2013 года, у сувязі з траўмай асноўнага брамніка Уладзіміра Бушмы, заняў месца ў стартавым складзе «Мінска». У снежні 2013 года падоўжыў кантракт з клубам.

У сезоне 2014 зноў стаў другім брамнікам пасля вяртання Бушмы. У чэмпіянаце згуляў толькі ў апошнім матчы сезона (29 лістапада супраць брэсцкага «Дынама», лік 5:2).

З лютага 2015 года знаходзіўся на праглядзе ў клубе Першай лігі «Бяроза-2010», і ў сакавіку 2015 года перайшоў у яго на правах арэнды. Па заканчэнні сезона і вяртання з арэнды ў студзені 2016 года пакінуў «Мінск»[2].

У лютым 2016 года далучыўся да брэсцкага «Дынама», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[3]. Пачынаў сезон асноўным брамнікам каманды, але неўзабаве быў выцеснены Дзмітрыем Асніным. У ліпені 2016 года пакінуў брэсцкі клуб[4] і перайшоў у «Белшыну»[5], дзе таксама стаў другім брамнікам пасля Барыса Панкратава. Па заканчэнні сезона 2016 вырашыў завяршыць прафесійную кар’еру[6].

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2006 Д3 ПМЦ Беларусь 4 −7
2007 дубль МТЗ-РІПА Беларусь 15 −17
2008 дубль МТЗ-РІПА Беларусь 13 −19
2009 дубль МТЗ-РІПА Беларусь 12 −11
2010 Д1 Партызан Беларусь 4 −5
2012 Д3 Мінск-2 Беларусь 35 −29
2013 Д1 Мінск Беларусь 11 −14
2014 Д1 Мінск Беларусь 1 −2
2015 Д2 Бяроза-2010 Беларусь 9 −11
2016 (1) Д1 Дынама Беларусь 4 −12
2016 (2) Д1 Белшына Беларусь 0 −0

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]