Дзяніс Аляксандравіч Галайда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Дзяніс Галайда
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дзяніс Аляксандравіч Галайда
Нарадзіўся 3 чэрвеня 1984(1984-06-03)[1][2] (39 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Украіны Украіна
Сцяг Расіі Расія
Рост 168 см
Вага 64 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
2003—2010 Сцяг Украіны Таўрыя (Сімферопаль) 141 (5)
2005—2006   Сцяг Украіны Закарпацце (Ужгарад) 36 (1)
2011—2013 Сцяг Украіны Металург (Данецк) 61 (2)
2014 Сцяг Беларусі Слуцк 10 (0)
2014—2015 Сцяг Украіны Металург (Данецк) 1 (0)
2015—2017 Сцяг Крыма ТСК (Сімферопаль) 31 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2003—2004 Сцяг Украіны Украіна (да 21) 6 (1)
2008 Сцяг Украіны Украіна 4 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 23 ліпеня 2017.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзяніс Галайда (нар. 3 чэрвеня 1984, Сімферопаль) — былы ўкраінскі футбаліст, паўабаронца. У 2008 годзе правёў чатыры матчы за нацыянальную зборную Украіны.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец крымскага футбола (вучылішча Алімпійскага рэзерву, сяло Красналессе). У складзе «Таўрыі» ў Вышэйшай лізе Украіны дэбютаваў у 17-гадовым узросце, пры трэнеры Анатоле Заяеве.

У лістападзе 2008 у чвэрцьфінальным паядынку Кубка Украіны супраць «Металіста» атрымаў пералом ключыцы і выбыў да канца сезону. Пасля таго як галоўным трэнерам у лістападзе 2010 стаў Валерый Пятроў, Галайда разам з Аляксандрам Каўпаком і Ільём Галюзам былі пераведзены ў дубль, нягледзячы на тое што яны доўгі час былі лідарамі каманды [3]. Перад апошнім восеньскім матчам «Таўрыі» ў чэмпіянаце Украіны супраць «Ворсклы», Галайда быў вернуты ў першую каманду [4].

У пачатку снежня 2010 года падпісаў трохгадовы кантракт з данецкім «Металургам» [5]. Па заканчэнні кантракта ў снежні 2013 па ўзаемнай згодзе з клубам атрымаў статус свабоднага агента[6].

У канцы сакавіка 2014 падпісаў кантракт з дэбютантам беларускай Вышэйшай лігі «Слуцкам»[7]. У складзе слуцкага клуба трывала выступаў у аснове на пазіцыі правага (часам таксама левага) паўабаронцы. У маі 2014 атрымаў траўму, у канцы таго ж месяца вярнуўся ў асноўны склад, але стаў атрымоўваць менш часу. 23 чэрвеня 2014 кантракт са «Слуцкам» быў скасаваны[8][9].

У ліпені 2014 года вярнуўся ў «Металург»[10]. З-за траўмы, аднак, доўгі час не з’яўляўся на полі, і толькі ў лістападзе 2014 стаў гуляць за моладзевую каманду данчан. У выніку, згуляў у асноўнай камандзе толькі адзін матч, а ўлетку 2015 года «Металург» спыніў існаванне.

Пасля распаду «Металурга» Дзяніс вярнуўся ў Крым, стаўшы іграком клуба ТСК. У дэбютным матчы чэмпіянату Крыма забіў гол у браму севастопальскага СКЧФ. У ліпені 2017 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры.

Мижнародная[правіць | правіць зыходнік]

У 2006 годзе пагадзіўся дапамагчы зборнай крымскіх татараў на турніры не прызнаных краін ELP Cup.

У нацыянальнай зборнай Украіны дэбютаваў 26 сакавіка 2008 года ў таварыскім матчы са зборнай Сербіі (2:0), у якім адзначыўся галявой перадачай на Андрэя Шаўчэнку.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Сцяг Украіны Уладальнік Кубка Украіны: 2009/10

Зноскі

  1. Denys Golaydo // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Denys Holaydo // FBref.com
  3. «Таврия»: Ковпак, Голайдо и Галюза переведены в дубль (руск.). Football.ua (10 лістапада 2010). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2012. Праверана 04.12.2010.
  4. Голайдо возвращается в первую команду (руск.). Football.ua (25 лістапада 2010). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2012. Праверана 04.12.2010.
  5. Денис Голайдо — первый новичок «Металлурга» (руск.)(недаступная спасылка — гісторыя ). Официальный сайт ФК «Металлург» (Донецк) (3 снежня 2010). Праверана 04.12.2010.(недаступная спасылка)
  6. Голайдо: «Из Металлурга ухожу, но не факт, что в Таврию»
  7. Приключения иностранцев в Слуцке. Часть 2. «І покажем, що ми, браття, козацького роду»
  8. Голайдо покинул "Слуцк"
  9. Почему Денис Голайдо покинул «Слуцк»
  10. Голайдо вернулся в донецкий Металлург(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 25 сакавіка 2015.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]