Дзяніс Аляксандравіч Палякоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Дзяніс Палякоў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дзяніс Аляксандравіч Палякоў
Нарадзіўся 17 красавіка 1991(1991-04-17)[1][2][…] (33 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 184 см
Вага 74 кг[3]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Ізраіль Хапаэль (Хайфа)
Нумар 33
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2011 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 55 (0)
2012—2017 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 134 (6)
2018 Рэспубліка Кіпр АПОЭЛ (Нікасія) 16 (0)
2018 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 8 (1)
2019—2020 Расія Урал (Екацярынбург) 28 (0)
2020—2021 Казахстан Кайрат (Алматы) 31 (3)
2022 Казахстан Астана 18 (1)
2023— Ізраіль Хапаэль (Хайфа)
Нацыянальная зборная[* 2]
2009 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
2011—2012 Беларусь Беларусь (да 21) 14 (0)
2011—2012 Беларусь Беларусь (алімпійская) 5 (0)
2010— Беларусь Беларусь 62 (2)
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 23 снежня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 28 сакавіка 2024
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзяніс Палякоў (нар. 17 красавіка 1991, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца ізраільскага клуба «Хапаэль» з Хайфы і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

З 2007 года гуляў за салігорскі «Шахцёр», у пачатку 2010 года дзякуючы Эдуарду Малафееву ўпершыню трапіў у асноўны склад і хутка там замацаваўся на пазіцыі правага абаронцы.

10 снежня 2011 года было заключана пагадненне аб пераходзе Палякова ў барысаўскі БАТЭ[4]. У Барысаве спачатку гуляў як цэнтральны абаронца, але потым стаў асноўным правым абаронцам.

Пачатак сезона 2013 быў прапушчаны з-за траўмы, і толькі з чэрвеня Дзяніс стаў трывала трапляць у асноўны склад. У другой палове 2013 выступаў як цэнтральны абаронца, на гэтай пазіцыі чаргаваўся з Віталем Гайдучыкам і Ягорам Філіпенкам.

З пачатку сезона 2014 канчаткова замацаваўся ў цэнтры абароны барысаўчан. У другой палове сезона 2015, у сувязі з траўмай Максіма Жаўнерчыка, выкарыстоўваўся на пазіцыі правага абаронцы. У лістападзе 2015 года падоўжыў кантракт з БАТЭ[5]. У пачатку сезона 2016 прапусціў шэраг матчаў з-за траўмы, пазней вярнуўся на пазіцыю цэнтральнага абаронцы.

У снежні 2017 года падпісаў кантракт з кіпрскім клубам АПОЭЛ да 2020 года[6]. У сезоне 2017/18 разам з АПОЭЛам стаў чэмпіёнам Кіпра. Аднак, не быў уключаны ў заяўку на еўракубкі на сезон 2018/19, і ў жніўні 2018 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з кіпрскім клубам[7].

Неўзабаве пасля зыходу з АПОЭЛа стаў трэніравацца з БАТЭ і ў выніку зноў стаў іграком барысаўскага клуба[8]. Спачатку знаходзіўся на лаўцы запасных, пазней стаў з’яўляцца ў стартавым складзе.

У снежні 2018 года перайшоў у клуб расійскай Прэм’ер-лігі «Урал»[9]. Выступаў у стартавым складзе каманды, у пачатку сезона 2019/20 заставаўся на лаўцы запасных, пазней вярнуў месца ў аснове. У сакавіку 2020 года пакінуў екацярынбургскі клуб[10].

Летам 2020 года меў прапановы ад розных беларускіх клубаў, аднак у выніку ў жніўні папоўніў склад алмацінскага «Кайрата»[11]. Неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе каманды, у сезоне 2020 дапамог ёй стаць чэмпіёна Казахстана, а ў 2021 годзе — выйграць бронзавыя медалі. У студзені 2022 года было афіцыйна абвешчана, што абаронца па заканчэнні кантракта пакідае «Кайрат»[12].

У лютым 2022 года стаў трэніравацца з «Астаной» і неўзабаве падпісаў пагадненне з клубам[13]. Разам з камандай стаў чэмпіёнам Казахстана.

У снежні 2022 года падпісаў кантракт на 1,5 гады з ізраільскім «Хапаэлем» з Хайфы[14].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2010 годзе дэбютаваў за нацыянальную зборную, і толькі пасля гэтага быў запрошаны ў моладзевую зборную Беларусі, гуляў на чэмпіянаце Еўропы ў Даніі ўлетку 2011 года. Пасля гуляў таксама за алімпійскую зборную на Алімпійскіх гульнях 2012 у Лондане.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Denis Polyakov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Dzyanis Palyakow // FBref.com
  3. https://teams.by/denis-poiyakov/player-13/
  4. Денис Поляков перешел в БАТЭ за 600.000 долларов (руск.). champ.by (10 снежня 2011). Праверана 16 кастрычніка 2023.
  5. Денис Поляков продлил контракт с БАТЭ (руск.). football.by (7 лістапада 2015). Праверана 16 кастрычніка 2023.
  6. Поляков перешел в АПОЭЛ (руск.). by.tribuna.com.
  7. АПОЭЛ объявил о расторжении контракта с Денисом Поляковым (руск.). football.by (3 жніўня 2018). Праверана 16 кастрычніка 2023.
  8. Денис Поляков вновь стал игроком БАТЭ (руск.). football.by (20 жніўня 2018). Праверана 16 кастрычніка 2023.
  9. "Урал" объявил о подписании контракта с Поляковым (руск.). football.by (25 снежня 2018). Праверана 16 кастрычніка 2023.
  10. Поляков покинул "Урал" (руск.). football.by (23 сакавіка 2020). Праверана 16 кастрычніка 2023.
  11. Денис Поляков подписал контракт с алматинским "Кайратом" (руск.). football.by (24 жніўня 2020). Праверана 16 кастрычніка 2023.
  12. «Кайрат» покинули Оганесян, Суюмбаев, Покатилов и Поляков (руск.). sports.ru (19 студзеня 2022). Праверана 16 кастрычніка 2023.
  13. Денис Поляков подписал контракт с "Астаной" (руск.). football.by (18 лютага 2022). Праверана 16 кастрычніка 2023.
  14. Футбол. Денис Поляков после чемпионства в Казахстане перешел в "Хапоэль" из Хайфы (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (22 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 23 снежня 2022. Праверана 23 снежня 2022.