Дзяніс Лапцеў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Футбол
Дзяніс Лапцеў
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 1 жніўня 1991({{padleft:1991|4|0}}-{{padleft:8|2|0}}-{{padleft:1|2|0}}) (23 гады)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 194 см
Вага 86 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Славія-Мазыр
Нумар 15
Кар'ера
Клубная кар'ера*
2010 — Сцяг Беларусі Славія-Мазыр 65 (15)
2010   Сцяг Беларусі Вертыкаль (Калінкавічы) 15 (6)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана па стане на 01.01.2014.


Дзяніс Лапцеў (нар. 1 жніўня 1991) — беларускі футбаліст, гуляе на пазіцыі нападніка.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У першай палове 2010 гуляў за калінкавіцкую «Вертыкаль», а з 2010 выступае за «Славію-Мазыр». У 2011 трывала выхадзіў на замену, а ў 2012 страціў месца ў аснове.

2013[правіць | правіць зыходнік]

Сезон 2013, як і папярэдні, пачынаў на лаўцы запасных і звычайна толькі выхадзіў на замену ў канцы матча. Але пазней, пасля таго як у чэрвені каманду пакінуў асноўны нападнік Андрэй Шаракоў, стаў выступаць у стартавым складзе. Выдатна правёў летні перыяд чэмпіянату — «Славія» стала набіраць ачкі, а Дзяніс стаў галоўнай сілай мазыран і забіваў у кожным другім матчы. Пасля вяртання ў клуб Рамана Волкава стаў чаргавацца з ім на пазіцыі нападніка, і канец сезону правёў ужо не так упэўнена, а «Славія» выбыла ў Першую лігу. Тым не менш, Дзяніс з 9 галамі стаў лепшым бамбардзірам клуба і адным з лепшых у чэмпіянаце.

2014[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 2014 спрабаваў працаўладкавацца ў Казахстане, праходзіў прагляд у карагандзінскім «Шахцёры»[1] і кызылардзінскім «Кайсары»[2]. Аднак у выніку ў лютым 2014 вярнуўся ў «Славію»[3], у складзе якой распачаў сезон 2014 у Першай лізе.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2010 (1) Д3 Вертыкаль Сцяг Беларусі 15 6
2010 (2) Д2 Славія-Мазыр Сцяг Беларусі 10 1
2011 Д2 Славія-Мазыр Сцяг Беларусі 27 4
2012 Д1 Славія-Мазыр Сцяг Беларусі 5 1
2013 Д1 Славія-Мазыр Сцяг Беларусі 23 9

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]