Дзяніс Малец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзяніс Малец
Адукацыя
Дзейнасць святар
Нараджэнне 1909
Смерць 1941

Дзяніс Малец (1909, в. Лембаўка, Дзісенскі павет, Віленскае ваяводства, цяпер Пастаўскі раён — снежань 1941, Мінск?) — каталіцкі святар заходняга абраду, удзельнік беларускага хрысціянскага руху.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з беларускай каталіцкай сям'і. У 1933 годзе паступіў у Пінскую духоўную каталіцкую семінарыю. Пасвячоны ў святары ў 1937 годзе. Першыя гады душпастырскай дзейнасці правёў на пасадзе вікарыя пры парафіі Нараджэння Дзевы Марыі ў г. Бельск-Падляскі на Беласточчыне.

З восені 1938 года — прэфект мясцовых школ у Пінску. Пазней служыў вікарыем пры Пінскі кафедральны сабор[1].

Падчас Другой сусветнай вайны прымаў удзел у беларускім нацыянальна-рэлігійным жыцці.

Улетку 1941 года віленскі архібіскуп Рамуальд Ялбжыкоўскі накіраваў з Вільні ва Усходнюю Беларусь ксяндзоў (Станіслава Глякоўскага, Дзяніса Мальца, Пятра Татарыновіча, Казіміра Рыбалтоўскага), якія павінны былі ўзнавіць дзейнасць касцёлаў[2].

У якасці ганаровага госця разам са святаром Станіславам Глякоўскім прысутнічаў 15 снежня 1941 года на канферэнцыі школьных інспектраў у Мінску. Пад час выканання нямецкага гімна беларускія ксяндзы ўзняліся, але не выцягнулі рукі. Па сканчэнню мерапрыемства быў арыштаваны разам з Глякоўскім нямецкай тайнай паліцыяй[1]. (Арышту пазбег толькі кс. Татарыновіч, які быў у цывільным і якога паспелі схаваць беларускія дзеячы).

Дата, месца і акалічнасці смерці застаюцца невядомымі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарбінскі БРД; Мартос А. Беларусь в исторической государственной и церковной жизни. Буэнос-Айрес, 1966 (рэпрынт: Мн., 1990)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]