Дзяніс Мікалаевіч Трапашка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Дзяніс Трапашка)
Футбол
Дзяніс Трапашка
Поўнае імя Дзяніс Мікалаевіч Трапашка
Нарадзіўся 17 мая 1990(1990-05-17)[1] (33 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 186 см
Вага 78 кг[2]
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Колас
Нумар 11
Пасада галоўны трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
2009—2011 Беларусь Зорка-БДУ (Мінск) 70 (36)
2011—2014 Беларусь Смалявічы-СТІ 86 (59)
2014   Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 7 (0)
2015—2016 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 13 (1)
2015   Беларусь Славія (Мазыр) 14 (4)
2017—2019 Беларусь Славія (Мазыр) 51 (7)
2019 Беларусь Белшына (Бабруйск) 12 (0)
2020 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 23 (5)
2021 Беларусь Макслайн (Рагачоў) 13 (9)
2022— Беларусь Колас (Чэрвень) 14 (10)
Трэнерская кар’ера
2023— Беларусь Колас (Чэрвень)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 8 сакавіка 2023.

Дзяніс Трапашка (нар. 17 мая 1990, Чэрвень) — беларускі футбаліст, нападнік і галоўны трэнер чэрвеньскага «Коласа».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец клуба «Зорка-БДУ», за які выступаў з 2009 года. Улетку 2011 года стаў іграком клуба «Смалявічы» (пазней стаў называцца «Смалявічы-СТІ»), якому ў сезоне 2012 дапамог атрымаць перамогу ў Другой лізе, а сам з 38 галамі стаў найлепшым бамбардзірам турніру. На наступны год разам са смалявіцкім клубам дэбютаваў у Першай лізе, усяго забіў 11 галоў за сезон.

Перад пачаткам сезона 2014 быў на праглядзе ў жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ», але застаўся ў «Смалявічах-СТІ». У ліпені 2014 года ўсё ж такі перайшоў у «Тарпеда-БелАЗ» на правах арэнды[3]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 17 жніўня 2014 года, выйшаўшы на замену ў матчы супраць мінскага «Дынама» (выніковы лік 0:0). Пазней з’яўляўся на полі яшчэ ў шасці матчах, пераважна выходзячы на замену.

У студзені 2015 года канчаткова перайшоў у «Тарпеда-БелАЗ»[4]. Рыхтаваўся разам з жодзінцамі да сезона 2015, аднак з-за высокай канкурэнцыі ў атацы «Тарпеда-БелАЗ» быў у красавіку 2015 года аддадзены ў арэнду мазырскай «Славіі» да канца года[5]. Пачатак сезона прапусціў з-за траўмы, з чэрвеня пачаў з’яўляцца на полі, пераважна выходзячы на замену. 10 ліпеня 2015 года аформіў дубль у браму барысаўскага БАТЭ (выніковы лік 3:5).

У студзені 2016 вярнуўся з арэнды ў «Тарпеда-БелАЗ»[6], але ўжо ў лютым пакінуў клуб па заканчэнні кантракта і накіраваўся ў «Смалявічы-СТІ»[7]. Аднак, неўзабаве вярнуўся ў склад «Тарпеда-БелАЗ»[8] і ў сакавіку падпісаў новы кантракт з клубам[9]. У сезоне 2016 з’яўляўся на полі рэдка, у асноўным выходзячы на замену.

У студзені 2017 года накіраваўся на прагляд у мазырскую «Славію» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[10]. У першай палове сезона 2017 быў адным з асноўных нападнікаў, пазней стаў радзей з’яўляцца на полі. Сезон 2018 пачынаў у стартавы складзе, пазней стаў часцей выхадзіць на замену. У гэтым сезоне дапамог камандзе выйграць Першую лігу і вярнуцца ў элітны дывізіён. У сезоне 2019 толькі чатыры разы згуляў за асноўную каманду, часцей выступаў за дубль. У ліпені 2019 года пакінуў «Славію»[11] і неўзабаве папоўніў склад бабруйскай «Белшыны»[12], дзе звычайна выхадзіў на замену. У студзені 2020 года пакінуў бабруйскі клуб[13].

У пачатку 2020 года далучыўся да наваполацкага «Нафтана», дзе стаў асноўным нападнікам. У сакавіку 2021 года перайшоў у рагачоўскі «Макслайн», якому па выніках сезона 2021 дапамог выйсці ў Першую лігу. У лютым 2022 года падоўжыў пагадненне з клубам[14], аднак у сакавіку па сямейных абставінах пакінуў каманду і неўзабаве далучыўся да чэрвеньскага «Коласа». У сакавіку 2023 года стаў таксама галоўным трэнерам чэрвеньскай каманды[15].

У ліпені 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію УЕФА катэгорыі C[16].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2009 Д3 Зорка-БДУ Беларусь 23 9
2010 Д3 Зорка-БДУ Беларусь 33 15
2011 (1) Д3 Зорка-БДУ Беларусь 14 12
2011 (2) Д3 Смалявічы-СТІ Беларусь 11 7
2012 Д3 Смалявічы-СТІ Беларусь 34 38
2013 Д2 Смалявічы-СТІ Беларусь 29 11
2014 (1) Д2 Смалявічы-СТІ Беларусь 12 3
2014 (2) Д1 Тарпеда-БелАЗ Беларусь 7 0
2015 Д1 Славія Беларусь 14 4
2016 Д1 Тарпеда-БелАЗ Беларусь 13 1
2017 Д1 Славія Беларусь 22 3
2018 Д2 Славія Беларусь 25 4
2019 (1) Д1 Славія Беларусь 4 0
2019 (2) Д2 Белшына Беларусь 12 0
2020 Д2 Нафтан Беларусь 23 5
2021 Д3 Макслайн Беларусь 13 9
2022 Д3 Колас Беларусь 14 10

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Denis Trapashko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Денис Трапашко (Denis Trapashko) // Pressbol — 1991. — ISSN 1994-6678 Праверана 23 чэрвеня 2019.
  3. "Торпедо-БелАЗ" подписало украинца Даценко и арендовало Трапашко
  4. "Торпедо"-БелАЗ подписало контракт с Трапашко
  5. «Славия» арендовала Трапашко
  6. Трапашко и еще три футболиста «Торпедо-БелАЗ» вернулись из аренд
  7. Трапашко покинул "Торпедо-БелАЗ"
  8. Денис Трапашко вернулся в "Торпедо-БелАЗ"
  9. Украинский хавбек Сергей Шаповал подписал контракт с "Торпедо-БелАЗ"
  10. Трапашко, Курлович, Шило и Хадаркевич подписали контракты со "Славией"
  11. Трапашко покинул "Славию"
  12. Трапашко перешел в "Белшину"
  13. Трапашко и Шкурко покинули "Белшину"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2020. Праверана 5 лютага 2020.
  14. Ясинский стал игроком "Макслайна", два игрока продлили контракты, карьеру в Рогачеве продолжит Баланович
  15. Денис Трапашко возглавил "Колос" (руск.). football.by (29 сакавіка 2023). Праверана 3 красавіка 2023.
  16. Осипенко, Фомичев, Трапашко и другие получили тренерские лицензии "С" (руск.). football.by (6 ліпеня 2023). Праверана 7 ліпеня 2023.