Дзяніс Цімафеевіч Мядзведзеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Дзяніс Мядзведзеў
Поўнае імя Дзяніс Цімафеевіч Мядзведзеў
Нарадзіўся 26 студзеня 1988(1988-01-26)[1] (36 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 182 см
Вага 74 кг
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2010 Беларусь Гомель 8 (0)
2010   Беларусь Ведрыч-97 (Рэчыца) 15 (0)
2010   Беларусь Гомель-2 16 (2)
2011—2012 Беларусь СКВІЧ (Мінск) 21 (0)
2012   Беларусь Хімік (Светлагорск) 26 (0)
2013—2014 Беларусь Рэчыца-2014 59 (0)
2015 Беларусь Гомель 17 (0)
2016 Беларусь Прамень (Мінск) 13 (0)
2016 Беларусь Хімік (Светлагорск) 10 (0)
2017 Беларусь Нёман-Агра (Стоўбцы) 13 (0)
2017 Беларусь Узда 10 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Дзяніс Мядзведзеў (нар. 26 студзеня 1988, Гомель) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец «Гомеля», доўгі час гуляў за дубль гэтага клуба. Пачынаючы з сезона 2008 стаў трапляць у асноўны склад «Гомеля». Па выніках сезона 2009 «Гомель» страціў месца ў Вышэйшай лізе, і Дзяніс адправіўся ў арэнду ў рэчыцкі «Ведрыч-97». Улетку 2010 вярнуўся з арэнды і стаў выступаць за каманду «Гомель-2» у Другой лізе.

З 2011 года выступаў у Першай лізе за мінскі СКВІЧ, светлагорскі «Хімік» і «Рэчыцу-2014». У гэтых клубах трывала гуляў у аснове.

Са снежня 2014 года трэніраваўся разам з «Гомелем». У сакавіку 2015 года падпісаў кантракт з клубам[2]. З чэрвеня 2015 года замацаваўся ў асноўным складзе «Гомеля», гуляў на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У пачатку 2016 года, пасля вылету «Гомеля» з Вышэйшай лігі, перайшоў у мінскі «Прамень». У жніўні 2016 года пакінуў сталічны клуб і неўзабаве вярнуўся ў светлагорскі «Хімік».

У пачатку 2017 года далучыўся да стаўбцоўскага «Нёмана-Агра», а ў жніўні таго ж года стаў іграком «Узды». У лютым 2018 года па выніках справы аб дагаварных матчах (да якіх паўабаронца меў адносіны падчас выступаў за «Прамень») атрымаў ад Дысцыплінарнага камітэта АБФФ двухгадовую дыскваліфікацыю[3]. У 2018 годзе працаваў па-за футболам, выступаючы таксама на аматарскім узроўні[4].

У жніўні 2020 года быў зноў дыскваліфікаваны на 2 гады па чарговай справе аб дагаварных матчах[5].

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2005 дубль Гомель Беларусь 11 0
2006 дубль Гомель Беларусь 22 1
2007 дубль Гомель Беларусь 26 0
2008 Д1 Гомель Беларусь 3 0
2009 Д1 Гомель Беларусь 5 0
2010 (1) Д2 Ведрыч-97 Беларусь 15 0
2010 (2) Д3 Гомель-2 Беларусь 16 2
2011 Д2 СКВІЧ Беларусь 21 0
2012 Д2 Хімік Беларусь 26 0
2013 Д2 Ведрыч-97 Беларусь 29 0
2014 Д2 Рэчыца-2014 Беларусь 30 0
2015 Д1 Гомель Беларусь 17 0
2016 (1) Д2 Прамень Беларусь 13 0
2016 (2) Д2 Хімік Беларусь 10 0
2017 (1) Д2 Нёман-Агра Беларусь 13 0
2017 (2) Д3 Узда Беларусь 10 0

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Denis Medvedev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. "Гомель" подписал контракт с Денисом Медведевым (руск.). football.by (14 сакавіка 2015). Праверана 17 красавіка 2024.
  3. Футбол. БФФ пожизненно дисквалифицировала 12 фигурантов договорных матчей (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (20 лютага 2018). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2021. Праверана 5 сакавіка 2018.
  4. Дело о “договорняках”. “Друзья-однополчане”, где же вы теперь? (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (15 кастрычніка 2018). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2021. Праверана 20 кастрычніка 2018.
  5. Захар Волков дисквалифицирован на два года. Кажется, это решение принято в не самый подходящий момент (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (6 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2022. Праверана 30 чэрвеня 2021.