Дзяніс Юр'евіч Коўба
| Дзяніс Коўба | ||
| Агульная інфармацыя | ||
| Поўнае імя | Дзяніс Юр'евіч Коўба | |
| Мянушка | Забойца[1] | |
| Нарадзіўся | 6 верасня 1979 (33 года) Віцебск, Беларуская ССР, СССР |
|
| Грамадзянства | ||
| Рост | 188 см | |
| Вага | 78 кг | |
| Пазіцыя | паўабаронца | |
| Інфармацыя пра клуб | ||
| Клуб | ||
| Пасада | трэнер-селекцыянер | |
| Кар'ера | ||
| Клубная кар'ера* | ||
| 1996 — 1997 | 29 (0) | |
| 1998 — 2000 | 36 (1) | |
| 2000 — 2009 | 247 (8) | |
| 2009 — 2010 | 13 (0) | |
| 2010 — 2011 | 5 (0) | |
| 2012 | 6 (0) | |
| 2012 | 2 (0) | |
| Нацыянальная зборная** | ||
| 2002 — 2007 | 35 (2) | |
| Трэнерская кар'ера | ||
| 2013 — | трэнер-селекцыянер | |
|
* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана па стане на пачатак 2013. ** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах. |
||
Дзяніс Юр'евіч Коўба (нар. 6 верасня 1979 г., Віцебск, Беларуская ССР) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Біяграфія [правіць]
Маці - беларуска, бацька - украінец. Пачаў гуляць у футбол у Віцебску. Пасля дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы віцебскага «Лакаматыва» гуляў спачатку за дубль, а потым і за асноўны склад каманды. Па парадзе бацькі ў 1998 годзе Коўба з'ехаў на Украіну, у кіраваградскую «Зорку», выступала тады ў вышэйшай лізе ўкраінскага чэмпіянату.
У канцы чэрвеня 2000 самарскія «Крылы Саветаў» заключылі з Коўбай двухгадовы кантракт. 27 чэрвеня ён правёў за «Крылы» свой першы матч, выйшаўшы на 75 хвіліне сустрэчы з «Аланіяй» ва Уладзікаўказе замест Сяргея Ігнашэвіча.
10 сакавіка 2007 Дзяніс Коўба правёў свой 200-ы матч у складзе «Крылаў Саветаў» (ва ўсіх спаборніцтвах), якім стала гульня 1-га тура чэмпіянату Расіі супраць падмаскоўных «Хімкаў».
30 верасня 2007 года ў гульні 25-га тура ў Маскве з «Дынама» згуляў за «Крылы Саветаў» 188 матч у чэмпіянатах Расіі і стаў аднаасобным рэкардсменам самарскага клуба па гэтым паказчыку.
29 ліпені 2009 года Коўба перайшоў у чэшскую «Спарту», з якой стаў чэмпіёнам Чэхіі. Пазней вярнуўся ў «Крылы Саветаў».
20 снежня 2011 пакінуў самарскі клуб у сувязі са сканчэннем кантракта. У 2012 гуляў за «Александрыю» і «Хімкі», пасля чаго скончыў кар'еру.
У сакавіку 2013 стаў трэнерам-селекцыянерам «Крылаў Саветаў»[2].
Зноскі
- ↑ Дзяніс па мянушцы «Каўбой». «Самарскі футбол», 12 сакавіка 2007 года.
- ↑ Денис Ковба стал тренером-селекционером в "Крыльях Советов"