Дзяржава маратхаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Дзяржава маратхаў
маратхі: मराठा साम्राज्य

Flag of the Mughal Empire.svg
1674 – 1820


British Raj Red Ensign.svg
Flag of the Maratha Empire.svg
Сцяг
Marathas.GIF
Дзяржава маратхаў у перыяд росквіту.
Сталіца Райгад, Пуна
Мова Маратхі
Рэлігія Індуізм
Валюта Рупія, Пайса
Плошча 2 800 000 км²
Насельніцтва 150 000 000 чал. (1700)
Форма кіравання манархія
Чхатрапаці (імператар)
 - 16741680 Шываджы
 - 16801689 Самбхаджы
 - 16891700 Раджарам I
 - 17001707 Тарабай
 - 17071749 Шахуджы I
 - 17491777 Раджарам II
 - 17771808 Шахуджы II
 - 18081819 Пратап Сінгх
Гісторыя
 - 21 красавіка 1674 стварэнне дзяржавы
 - 21 верасня 1820 уваходжанне ў склад Брытанскай Індыі

Маратха, альбо Маратхская імперыя ці Маратхская канфедэрацыя (मराठा साम्राज्य) — буйная індуістская дзяржава, створаная ў 1674 годзе маратхамі на чале з Шываджы на тэрыторыі сучаснага штата Махараштра і прылеглых да яго землях. Сталіца — Райгад.

Пачынальна з кіравання ўнукаў Шываджы ў маратхскай дзяржаве нарастаюць цэнтрабежныя тэндэнцыі. Пра сваю самастойнасць ад пэшвы (першага міністра) аб'яўляюць намеснікі Берара (з цэнтрам у Нагпуры) і Малвы (з цэнтрам у Індауры). У 1720-я і 1730-я гады маратхскія валадарствы ператвараюцца ў кааліцыю маратхских княстваў, ці ледзь не найдужэйшым з якіх становіцца Гваліяр.

У 1761 годзе маратхскія ўладары патрывалі зруйнавальную паражэнне пад Паніпатам ад афганскіх войскаў Ахмад-Шаха Дурані. У новай палітычнай сітуацыі маратхскія князі прыняліся за перадзел сваіх валадарстваў: гваліярсій раджа заняў Дэлі, а кіраўнік Малвы прысвоіў частку Раджастхана і Пенджаба.

Гэтымі звадамі не прамінула скарыстацца Брытанская Ост-Індская кампанія. Падчас трох англа-маратхскіх войнаў (1775—1782, 1803—1805, 1817—1818) брытанцы адабралі ў маратхаз Дэлі і некаторыя іншыя тэрыторыі, а самі князі ператварыліся ў васалаў Ост-Індскай кампаніі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Дзяржава маратхаў