Дзяржаўная Траццякоўская галерэя
| Дзяржаўная Траццякоўская галерэя | |
| Дата заснавання | 1856 |
|---|---|
| Месцазнаходжанне | Расія: Масква, Лаўрушынскі завулак, 10 |
| Дырэктар | Ірына Лебядзева |
| Каардынаты | |
| www.tretyakovgallery.ru | |
Дзяржаўная Траццякоўская галерэя, ДТГ — мастацкі музей у Маскве, заснаваны ў 1856 годзе купцом Паўлам Траццяковым, які меў адну з самых буйных у свеце калекцый рускага выяўленчага мастацтва. Экспазіцыя ў інжынерным корпусе «Рускі жывапіс XI - пачатку XX ст» (Лаўрушынскі завулак, в 10) з'яўляецца часткай Усерасійскага музейнага аб'яднання «Дзяржаўная Траццякоўская галерэя», заснаванага ў 1986 годзе.
Гісторыя[правіць]
Павел Траццякоў пачаў збіраць сваю калекцыю жывапісу ў сярэдзіне 1850-х. Гэта праз некаторы час прывяло да таго, што ў 1867 г. для шырокай публікі ў Замаскварэччы была адкрыта «Маскоўская гарадская галерэя Паўла і Сяргея Траццякова». Яе калекцыя налічвала 1276 карцін, 471 малюнак і 10 скульптур рускіх мастакоў, а таксама 84 карціны замежных майстроў.
У жніўні 1892 Павел Міхайлавіч перадаў сваю мастацкую галерэю ў дар гораду Маскве. У зборы да гэтага часу налічвалася 1287 жывапісных і 518 графічных твораў рускай школы, 75 карцін і 8 малюнкаў еўрапейскай школы, 15 скульптур і калекцыя ікон. 15 жніўня 1893 адбылося афіцыйнае адкрыццё музея пад назвай «Маскоўская гарадская галерэя Паўла і Сяргея Міхайлавіча Траццякова».
Літаратура[правіць]
- БЭ ў 18 тамах, Мн.,2002, Т.15, С.524
Спасылкі[правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дзяржаўная Траццякоўская галерэя- Афіцыйны сайт Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі
- Сайт, створаны да 150-годдзя Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі
- Дзяржаўная Траццякоўская галерэя на сайце Art Project
- Рэпрадукцыі карцін Траццякоўскай галерэі
- Абразы са сходу Траццякоўскай галерэі
- Карціны са сходу Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі на паштоўках
- галерэя ў Маскве. Артыкул у Вялікай савецкай энцыклапедыі.
- Відэа і футажы Траццякоўскай галерыі. Будынак і інтэр'ер