Дзяржаўны Крамлёўскі палац
| Палац | |
|
Дзяржаўны Крамлёўскі палац
|
|
| Краіна | Расія |
| Горад | Масква, Маскоўскі крэмль |
| Будаўнік | М.В.Пасохін |
| Заснавальнік | Мікіта Хрушчоў |
| Дата заснавання | 1961 |
| Дзяржаўны Крамлёўскі палац на Вікісховішчы | |
Дзяржаўны Крамлёўскі палац (руск.: Госуда́рственный Кремлёвский дворе́ц; да 1992 года - Крамлёўскі палац з'ездаў) — палац, пабудаваны ў 1961 годзе пад кіраўніцтвам архітэктара Міхаіла Васільевіча Пасохіна (праект распрацоўвалі таксама Ашот Ашотавіч Мндаянц і Яўген Мікалаевіч Стамо) і пры падтрымцы Хрушчова.
[правіць] Гісторыя
Будынак праектаваўся як пляцоўка для правядзення грамадска-палітычных мерапрыемстваў. У 1960 - 80-х гадах яго сцены прымалі дэлегатаў XXII-XXVII з'ездаў КПСС. Акрамя розных сацыяльна-палітычных форумаў, Дзяржаўны Крамлёўскі палац выкарыстоўваецца і як сцэна для правядзення канцэртаў і тэатральных пастановак. Некаторы час ён знаходзіўся ў распараджэнні Акадэмічнага Вялікага тэатра. У цяперашні час на яго тэрыторыі знаходзіцца тэатр "Крамлёўскі балет". Кожную зіму ў яго сценах праводзіцца галоўная Навагодняя ёлка Расіі. Дзяржаўны Крамлёўскі палац, пабудаваны ў 1960-х гадах XX стагоддзя, як і 14-ы корпус Крамля, будынак не з'яўляецца помнікам архітэктуры Маскоўскага Крамля і не ўнесены ў Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА.
[правіць] Спасылкі
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Крамлёўскі палац з'ездаў- Афіцыйны сайт Дзяржаўнага Крамлёўскага палаца