Палітыка Партугаліі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Дзяржаўны лад Партугаліі)

Партугалія — прэзідэнцкая рэспубліка1910). Прэзідэнт абіраецца ўсеагульным галасаваннем на 5 гадоў. У студзені 2016 прэзідэнтам абраны Марселу Рэбелу ды Соза.

Урад узначальвае прэм’ер-міністр, які, як правіла, з’яўляецца лідарам перамогшай на парламенцкіх выбарах партыі. Прэм’ер-міністр фармуе склад свайго кабінета. З 26 лістапада 2015 — Антоніу Кошта.

Парламент (Асамблея Рэспублікі) абіраецца па партыйных спісам на 4 гады. У склад парламента ўваходзяць 230 дэпутатаў. Папярэднія парламенцкія выбары адбыліся 20 лютага 2005.

У Партугаліі дзейнічае шматпартыйная сістэма. Аднак асноўнае палітычнае дужанне адбываецца паміж двума партыямі: сацыялістычнай (лева-цэнтрысцкай, 121 мандат на парламенцкіх выбарах 2005) і сацыял-дэмакратычнай (права-цэнтрысцкай, 75 мандатаў на парламенцкіх выбарах 2005). У парламенце таксама прадстаўленыя:

Канстытуцыя Партугаліі прынятая 25 красавіка 1976, змены ўносіліся ў 1982, 1989, 1992, 1997, 2001 і 2004.