Дзяржаўны музей, Амстэрдам

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Дзяржаўны музей
Rijksmuseum Amsterdam
20130420 Amsterdam 04 Rijksmuseum.JPG
Дата заснавання 1808
Месцазнаходжанне Rijksmuseum Amsterdam, Postbus 74888, 1070 DN Amsterdam
Наведвальнікі 970,000 (2008)
Дырэктар Wim Pijbes (c 2008)
Каардынаты 52°21′36″ пн. ш. 4°53′07″ у. д. / 52.36° пн. ш. 4.885278° у. д. (G) (O) (Я)
www.rijksmuseum.nl
Лагатып ВікіСховішча Дзяржаўны музей на ВікіСховішчы

Дзяржаўны музей (Рэйксмюзеум, нідэрл.: Rijksmuseum, МФА: [ˈrɛi̯ksmyˌzeːjʏm]) — мастацкі музей у Амстэрдаме (Нідэрланды).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Музей заснаваны ў 1808 годзе братам Напалеона I, каралём Галандыі Луі Банапартам. Адкрыты для публічнага наведвання ў 1815 годзе. Новы будынак пабудавана ў 18771885 гадах архітэктарам Пітэрам Кёйперсам.

Экспазіцыя[правіць | правіць зыходнік]

Рэмбрант, Начны дазор 1642

У музеі маецца мастацкая калекцыя (карціны, скульптуры і дэкаратыўнае мастацтва, мастацтва краін Азіі), гістарычная калекцыя (археалагічныя артэфакты, карціны, скульптуры, адзенне) і збор малюнкаў, гравюр і фатаграфій.

Аснову мастацкай калекцыі складаюць шматлікія працы галандскіх майстроў XV—XIX стагоддзяў, у прыватнасці, прадстаўлены вядомыя майстры XVII стагоддзя, у першую чаргу, Рэмбрант, Вермеер і Халс, а таксама дэ Хох, Стэн, Ройсдал, ван дэр Гельст, ван Скорел і іншыя.

Галоўнае месца ў экспазіцыі адведзена «Начному дазору» Рэмбранта (карціна належыць гораду Амстэрдаму, у музеі знаходзіцца на часовым захоўванні). У 1906 годзе будынак музея быў перабудаваны дзеля размяшчэння гэтай карціны.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Рейксмюсеум». БСЭ, 3-е издание.
  • «Rijksmuseum». Encyclopædia Britannica from Encyclopædia Britannica 2007 Ultimate Reference Suite (2007).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]