Дзяржаўны музей мастацтваў
| Дзяржаўны музей мастацтваў Statens Museum for Kunst |
|
| Дата заснавання | 1896 |
|---|---|
| Месцазнаходжанне | Капенгаген |
| Праезд | [1] |
| Тэлефон | +45 3374 8494 |
| Адкрыты | аўт—птн: 10—17, сер: 10—20, пан: зачынены |
| Каардынаты | |
| http://www.smk.dk | |
Дзяржаўны музей мастацтваў (дацк.: Statens Museum for Kunst) — дацкі музей мастацтваў, размешчаны ў Капенгагене.
Асноўны будынак музея быў пабудаваны паміж 1889 і 1896 гадамі па планах архітэктараў Вільгельма Далерупа і Г. Е. В. Мёлера ў стылі італьянскага адраджэння. Увосень 1998 года было адкрыта новае крыло, пабудаванае пад кіраўніцтвам Ганны Марыі Індрыё і Мэдса Мёлера. Яно размешчана ў парку за старым будынкам і злучана з ім крытай шкляной галерэяй, у якой знаходзіцца калекцыя скульптур. Там праводзяцца канцэрты і розныя прадстаўленні.
Музей утрымлівае калекцыі твораў мастацтва, пачынаючы з XII-га стагоддзя. Яны ўключаюць працы такіх майстроў, як Мантэнья, Тыцыян, Тынтарэта, Брэйгелі, Рубенс, Халс і Рэмбрант. Калекцыя сучаснага мастацтва ўключае творы Пікаса, Брака, Лежэ, Маціса, Мадыльяні і Нольдэ. Шырока прадстаўлены карціны, скульптуры, інсталяцыі і іншыя творы дацкіх аўтараў.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дзяржаўны музей мастацтваў- Афіцыйны сайт(дацк.) (англ.)