Дзяржаўны савет, Расійская імперыя
Дзяржаўны савет, вышэйшы дарадчы орган Расійскай імперыі, які дзейнічаў у 1810—1917 гадах. Усе законы і заканадаўчыя акты перад зацвярджэннем імператарам павінны былі абавязкова абмяркоўвацца ў Дзяржсавеце.
Заснаваны Аляксандрам I яшчэ ў 1801 годзе, як Непрыменны Савет. У 1810 становіцца вышэйшым законадарадчым органам Імперыі. З 1906 Дзяржаўнаы Савет ператвараецца ў верхнюю палату першага расійскага парламента, нараўне з ніжняй палатай — Дзяржаўнай Думай.
Дзяржаўны Cавет складаўся з роўнага ліку прызначаных Імператарам членаў і абраных членаў. Выбарныя члены Дзяржаўнага Савета абіраліся: ад губернскіх земскіх сабораў — па 1 чалавеку на 3 года; ад губернскіх і абласных дваранскіх грамадстваў — 18 чалавек; ад Праваслаўнай Расійскай Царквы — 6 чалавек, якія выбіраліся Сінодам па паданні епархіяльных архірэяў; ад Савета і мясцовых камітэтаў гандлю і мануфактур, біржавых камітэтаў і купецкіх упраў — 12 чалавек; ад Пецярбургскай Акадэміі навук і ўніверсітэтаў — 6 чалавек; ад Фінляндскага Сойма — 2 чалавека. У 1914 Дзяржаўны Cавет складаўся з 188 чалавек.
Члены Дзяржаўнага Савета (за выключэннем членаў ад губернскіх земскіх сабораў) абіраліся на 9 гадоў; кожныя 3 года абнаўлялася траціна складу. У Дзяржаўны Савет не маглі быць абраныя асобы, якія не мелі правы ўдзельнічаць у выбарах у Дзяржаўную Думу, асобы маладзейшыя 40 гадоў або не скончыўшыя курсу ў сярэдніх навучальных установах.
Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года Дзяржсавет спініў сваю працу.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дзяржаўны савет, Расійская імперыя
|
|
|
|---|---|
| Дзяржаўная дума • Дзяржаўны савет | |
| Часовы савет • Устаноўчы сход | |
| Устаноўчы сход • УЦВК/ЦВК СССР • Вярхоўны Савет РСФСР/СССР | |
| Вярхоўны Савет РФ • Федэральны Сход (Дзяржаўная дума • Савет Федэрацыі) | |