Дзяржаўны ўніверсальны магазін (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Будынак
Дзяржаўны ўніверсальны магазін
53°54′01,70″ пн. ш. 27°33′28,80″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Архітэктурны стыль савецкі манументальны класіцызм
Архітэктар Л. Мілегі, Р. Гегарт
Дата пабудовы 1951 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000169шыфр 712Г000169
Сайт gum.by
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзяржаўны ўніверсальны магазін (ДУМ) — універсальны магазін у Мінску, размешчаны па адрасе пр. Незалежнасці, 21. Пабудаваны ў 1951 г. (арх. Л. Мілегі, Р. Гегарт).

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

У аснове кампактнага Г-падобнага ў плане чатырохпавярховага будынка жалезабетонны каркас. На сіметрычна вырашаным фасадзе, арыентаваным на пр-т Незалежнасці, на першым паверсе вылучаныя тры арачныя праёмы, якія ўтвараюць парадны ўваход. Для дойлідска-мастацкага аблічча характэрна наяўнасць вялікіх зашклёных праёмаў розных памераў, а таксама складанага дэкору — шматлікіх франтончыкаў, ліштваў, уставак, геральдычных паяскоў, прафіляваных цяг, маёлікавых дэталей, парапета. Дэкаратыўныя элементы класічнай спадчыны (ляпныя дэталі, вітражы і інш.) шырока выкарыстаныя і ў інтэр'ерах.

На 1—3-м паверхах размяшчаюцца гандлёвыя залы, злучаныя паміж сабой цэнтральнай трохмаршавай параднай і дзвюма бакавымі лесвіцамі, на чацвёртым і ў сутарэннях — складскія і іншыя службовыя памяшканні.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мінск: Беларус. энцыкл., 1993.— 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]