Дзяржынскі раён
| Герб |
Сцяг |
| Краіна | Беларусь |
| Уваходзіць у | Мінская вобласць |
| Адміністрацыйны цэнтр | Дзяржынск |
| Афіцыйныя мовы | Родная мова: беларуская 66,93 %, руская 30,17 % Размаўляюць дома: беларуская 34,05 %, руская 62,19 %[1] |
| Насельніцтва (2009) |
61 252 чал.[1] (7-е месца) |
| Шчыльнасць | 53,18 чал./км² |
| Нацыянальны склад | беларусы — 85,56 %, рускія — 8,24 %, палякі — 2,84 %, украінцы — 1,36 %, іншыя — 2,0 %[1] |
| Плошча | 1 189,50[2] км² (19-е месца) |
| Часавы пояс | UTC+2 |
| Афіцыйны сайт | |
Дзяржынскі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Мінскай вобласці.
Размяшчаецца ў цэнтры Беларусі. Паўночная і цэнтральная часткі раёна з вышэйшай кропкай краіны — гарой Дзяржынскай (345 м над у. м.), ляжыць на Мінскім узвышшы — вадападзеле ракі Дняпро і Нёмана. Паўднёвая частка раёна размешчаная на Стаўбцоўскай раўніне.
Змест |
Геаграфія [правіць]
Плошча 1200 км². Раён мяжуе з Валожынскім, Мінскім, Уздзенскі і Стаўбцоўскім раёнамі.
Асноўныя рэкі — Уса, Алёхаўка.
Гісторыя [правіць]
Раён утвораны 17 красавіка 1924 года.
Дэмаграфія [правіць]
Насельніцтва раёна складае 61,2 тыс. чалавек.
- 1971 — 48,1 тыс. чал.
- 2006 — 61,5 тыс. чал.
- 2010 — 61,2 тыс. чал.
Нацыянальны склад:
- беларусы — 85,56 %
- рускія — 8,24 %
- палякі — 2,84 %
- укранцы — 1,36 %
- іншыя — 2 %.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел [правіць]
Дзяржынскі раён адміністрацыйна падзелены на 2 горада (Дзяржынск і Фаніпаль), 1 гарадскі пасёлак (Негарэлае) і 12 сельскіх саветаў. У склад Дзяржынскага раёна ўваходзяць 275 населеных пункта.
Некаторыя вёскі [правіць]
Эканоміка [правіць]
На тэрыторыі раёна дзейнічае 22 прамысловых прадпрыемствы, якія выпускаюць тканіны, мэблю, піларамы, краны маставыя і электрычныя, лакафарбавыя матэрыялы, вырабы медыцынскага прызначэння, с/г машыны, абсталяванне для дарожнага будаўніцтва, жалезабетон і інш.
Найбуйнейшыя з іх:
- ААТ "Дзяржынская швейная фабрыка «Элізы» (744 працоўных),
- Вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Дзяржынскі эксперыментальна-механічны завод» (452 працоўных),
- Філіял завода ЖБМК РУП «Дарбудіндустрыя» (305 працоўных)
- Філіял «Фаніпальскі доследна-механічны завод» РУП «Дарбудіндустрыя» (182 працоўных),
- ЧПУП «МАВ» (279 працоўных).
За 9 месяцаў 2009 г. ў асноўных галінах прамысловасці прадпрыемствамі раёна выраблена прамысловай прадукцыі ў супастаўных цэнах на суму 296.500.000.000 рублёў або 82,8 % да адпаведнага перыяду мінулага года пры прагнозе 113,1 %.
Транспарт [правіць]
Праз раён праходзяць чыгуначная магістраль Масква—Мінск—Брэст і аўтамабільная дарога таго ж кірунку.
Вядомыя асобы [правіць]
- Антон Іосіфавіч Гурын
- Валер Прычынец
- Я. В. Бандак (нар. 1900, в. Целяшэвічы) — Герой Сацыялістычнай Працы
Гл. таксама [правіць]
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
| Дзяржынскі раён | ||
|---|---|---|
| Гарады | Дзяржынск • Фаніпаль | |
| Сельсаветы | Бараўскі с/с • Волменскі с/с • Дабрынёўскі с/с • Дзямідавіцкі с/с • Дзяржынскі с/с • Негарэльскі с/с • Путчынскі с/с • Рубілкаўскі с/с • Станькаўскі с/с • Фаніпальскі с/с | |
| Скасаваныя сельсаветы |
Вертнікаўскі с/с • Негарэльскі п/с • Ляхавіцкі с/с • Старынкаўскі с/с |
|
| Адміністрацыйны падзел Мінскай вобласці | ||
|---|---|---|
| Раёны | Барысаўскі • Бярэзінскі • Валожынскі • Вілейскі • Дзяржынскі • Капыльскі • Клецкі • Крупскі • Лагойскі • Любанскі • Маладзечанскі • Мінскі • Мядзельскі • Нясвіжскі • Пухавіцкі • Салігорскі • Слуцкі • Смалявіцкі • Старадарожскі • Стаўбцоўскі • Уздзенскі • Чэрвеньскі | |
| Іншае | Жодзіна (горад абласнога падпарадкавання) • Мінск (асобная адзінка) | |