Дзярнова-карбанатныя глебы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дзярнова-карбанатныя глебы ўтвараюцца на карбанатных пародах пад лясной расліннасцю. Трапляюцца невялікімі астраўкамі сярод дзярнова-падзолістых глебаў.

На Беларусі дзярнова-карбанатныя глебы займаюць каля 0,2% сельскагаспадарчых зямель, найбольш у Брэсцкай і Мінскай абласцях.

Дзярнова-карбанатныя глебы характарызуюцца блізкай да нейтральнай рэакцыяй, утрымліваюць высокую колькасць гумусу (4-6%), што надае ім прыродную ўрадлівасць. Амаль усе яны разараныя, для паляпшэння ўрадлівасці ўносяць пераважна мінеральныя ўгнаенні.