Дзятлаўскі раён
| Герб |
Сцяг |
| Краіна | Беларусь |
| Уваходзіць у | Гродзенская вобласць |
| Адміністрацыйны цэнтр | Дзятлава |
| Вялікі горад | Дзятлава |
| Афіцыйныя мовы | Родная мова: беларуская 87,25 %, руская 10,28 % Размаўляюць дома: беларуская 69,3 %, руская 22,41 %[1] |
| Насельніцтва (2009) |
29 703 чал.[1] (11-е месца) |
| Шчыльнасць | 19,25 чал./км² |
| Нацыянальны склад | беларусы — 84,77 %, палякі — 9,28 %, рускія — 4,25 %, іншыя — 1,7 %[1] |
| Плошча | 1 544,09[2] км² (7-е месца) |
| Вышыня над узр-м мора - Найвышэйшая кропка |
283 м. м |
| Часавы пояс | UTC+2 |
| Афіцыйны сайт | |
Дзятлаўскі раён — раён у складзе Гродзенскай вобласці. Утвораны 15 студзеня 1940 года. Плошча раёна складае 1,5 тыс. км².
Змест |
Прырода[правіць]
Тэрыторыя раёна знаходзіцца ў межах Верхнянёманскай нізіны на поўначы і захадзе, на ўсходзе - каля падножжа Навагрудскага ўзвышша. Рэльеф - узгорыста-раўнінны. Пераважае вышыня 140-200 метраў над узроўнем мора. Самы высокі пункт - 283 метры (на паўночны ўсход ад горада Дзятлава).
Карысныя выкапні: торф, пясчана-гравійны матэрыял, будаўнічыя пяскі, мел, гліны, сапрапелі, радонавыя воды.
Сярэдняя тэмпература студзеня -6,1 градуса па шкале Цэльсія, ліпеня 17,6 градуса па шкале Цэльсія. Ападкаў выпадае 620 мм у год. Вегетацыйны перыяд - 193 сутак.
Працякае рака Нёман з прытокамі Моўчадзь (на ёй Гезгалаўскае вадасховішча) з Дзятлаўкай, Шчара з Пад'яваркай. Лясы пераважна хваёвыя, займаюць 42 % тэрыторыі раёна. Глебы дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя, дзярновыя і дзярнова-карбанатныя. Агульная плошча сельгасугоддзяў складае 66,1 тыс. га, з іх асушаных 14,6 тыс. га.
Насельніцтва[правіць]
Насельніцтва раёна - 34,3 тыс. чалавек, гарадское насельніцтва складае 47 %. Сярэдняя шчыльнасць - 23 чалавекі на 1 кв.км. Цэнтр раёна - горад Дзятлава. У складзе раёна гарадскія пасёлкі Казлоўшчына і Наваельня, пасёлак Гезгалы, 223 сельскія населеныя пункты, 13 сельсаветаў: Вензавецкі, Войневіцкі, Гербелевіцкі, Данілавіцкі, Дварэцкі, Дзем'янавецкі, Дзятлаўскі, Жукоўшчынскі, Мяляхавіцкі, Парэцкі, Раготнаўскі, Рудаяварскі, Таркачоўскі.
Гаспадарка[правіць]
Сельская гаспадарка раёна прадстаўлена 15 сельскагаспадарчымі вытворчымі кааператывамі. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі: мяса-малочная жывёлагадоўля, бульбаводства, вырошчваюць збожжавыя, кармавыя культуры, лён.
На тэрыторыі раёна дзейнічаюць прадпрыемствы харчовай і лёгкай прамысловасці, будаўнічых матэрыялаў, дрэваапрацоўчай прамысловасці.
Па тэрыторыі раёна праходзяць чыгуначная лінія Ліда - Баранавічы, аўтамагістраль Ліда - Слонім - Быцень, аўтадарога рэспубліканскага значэння Дзятлава - Навагрудак - Любча.
Адукацыя і культура[правіць]
У раёне 17 сярэдніх, 5 базавых, 1 пачатковая школа, 1 гімназія, установа адукацыі "Казлоўшчынскае ДПТВ-191", 19 дашкольных устаноў, 28 клубаў, 38 бібліятэк, 3 бальніцы, 28 фельчарска-акушэрскіх пунктаў, рэспубліканская туберкулёзная бальніца "Наваельня", філіял "Санаторый "Радон" СКУП "Белаграздраўніца", дзіцячы аздараўленчы цэнтр "Баравічок", дзіцячы санаторый "Ластаўка".
У Дзятлаве з 1966 года працуе дзяржаўны гісторыка-краязнаўчы музей.
Выдатныя мясціны[правіць]
Архітэктурныя помнікі: царква Праабражэння Гасподняга ў г. Дзятлава (1839), Касцёл Успення Прасвятой Дзевы Марыі ў г. Дзятлава (1648); царква святых апосталаў Пятра і Паўла ў в. Вензавец (1875), царква Узвіжання Крыжа Гасподняга ў в. Войневічы (1897), касцёл Цела Гасподняга ў в. Дварэц (1904), царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў в. Дварэц (пачатак 20 ст.), царква Свяціцеля Мікалая Цудатворца ў в. Нагародавічы (2-я палавіна 19 ст.), царква святых пакутнікаў благаверных князёў Барыса і Глеба ў в. Накрышкі (1836), касцёл Святых анёлаў Стражаў у в. Раготна (19 ст.), сядзіба Ігната Дамейкі ў в. Жыбарты (1819).
Вядомыя асобы[правіць]
- Алег Аблажэй
- Ігнат Дварчанін (1895—1937) — дзеяч беларускага нацыянальнага руху, паэт, літаратуразнавец
- Віктар Шымук
- Вадзім Леанідавіч Лакіза
- Эдуард Іосіфавіч Груда
Гл. таксама[правіць]
У Сеціве[правіць]
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
