Дзівасіл
| Дзівасіл | |||||||||||||||||
Inula crithmoides |
|||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
|
|||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
|
Inula L., 1753 |
|||||||||||||||||
| Сінонімы | |||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||
Дзівасіл[3] (Ínula) — род шматгадовых раслін сямейства астравыя (Asteraceae), расце ў Еўропе, Азіі і Афрыцы.
Змест |
Біялагічнае апісанне [правіць]
Шматгадовыя, радзей аднагадовыя расліны з суцэльнымі лісцінкамі і жоўтымі буйнымі суквеццямі.
Кветкі жоўтыя ці аранжавыя, адзіночныя або сабраны ў гронкападобныя або шчыткападобныя агульныя суквецці.
Красаванне летам ў другой палове.
Размнажэнне вясновае.
Раслінная сыравіна [правіць]
Хімічны склад [правіць]
Корні і карэнішчы ўтрымоўваюць інулін, сапаніны, смолы, камедзь, слізь, пігмент, воцатную і бензойную кіслоты, алкалоіды, вітамін Е і эфірны алей, асноўнай складовай часткай якога з'яўляецца геленін — сумесь розных відаў лакцінаў (аланталактан і іншыя).
Фармакалагічныя ўласцівасці [правіць]
Дзівасіл валодае супрацьзапаленчым, жэлчэгонным, адхарквальным і слабым урынагонным дзеяннем, запавольвае перыстальтыку кішэчніка і яго сакраторную актыўнасць і ў той жа час павялічвае вывядзенне жоўці ў дванаццаціперсную кішку, што ў спалучэнні з антысептычным эфектам станоўча адбіваецца пры лячэнні органаў стрававання.
Клінічна даказана, што прэпарат алантон, атрыманы з дзівасіла, узмацняе кровазварот у слізістай абалонцы страўніка, паскарае працэс гаення язваў, павялічвае колькасць звязанай салянай кіслаты і памяншае ўтрыманне пепсін, што станоўча адбіваецца на цячэнні хваробы.
Зноскі
- ↑ Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».
- ↑ Напісанне Дзівасіл ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.6. Мн., 1998, С.111