Дзікае паляванне караля Стаха, фільм
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Дзікае паляванне караля Стаха | |
| Дикая охота короля Стаха | |
![]() |
|
| Жанр | |
|---|---|
| Рэжысёр | |
| Аўтар сцэнарыя |
|
| У галоўных ролях |
Барыс Плотнікаў |
| Аператар | |
| Кампазітар | |
| Кінакампанія | |
| Працягласць |
105 хвіл. |
| Краіна | |
| Мова | |
| Год | |
| IMDb | |
Дзікае паляванне караля Стаха — мастацкі фільм па матывах аднайменнай аповесці беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча.
Змест |
[правіць] Сюжэт
Дзеянне карціны разгортваецца ў канцы 19 ст. на беларускім Палессі, куды прыехаў малады навуковец-этнограф Андрэй Беларэцкі, каб вывучаць народныя падданні. Ён пасяліўся ў невялікім маёнтку Балотныя Яліны, гаспадыня якога Надзея Яноўская — апошняя прадстаўніца старажытнага шляхецкага роду — распавяла жахлівую гісторыю пра караля Стаха, які час ад часу палюе на прадстаўнікоў яе роду…
[правіць] У ролях
- Барыс Плотнікаў — Андрэй Беларэцкі, этнограф
- Алена Дзімітрава — Надзея Яноўская, гаспадыня палаца Балотныя Яліны
- Барыс Хмяльніцкі — Алесь Варона
- Альберт Філозаў — Ігнацій Гацевіч, пан-кіраўнік маёнткам Яноўскіх, быў забіты на балоце
- Валянціна Шендрыкава — удава пана Кульша
- Раман Піліпаў — пан Дубатоўк, ен жа Кароль Стах
- Барыс Раманаў — судовы следчы
- Уладзімір Фёдараў — Базыль Гацевіч
- Ігар Клас — Рыгор
[правіць] Здымачная група
- Аўтар сцэнарыю: Уладзімір Караткевіч, Валерый Рубінчык
- Рэжысёр-пастаноўшчык: Валерый Рубінчык
- Аператар-пастаноўшчык: Таццяна Логінава
- Мастак-постаноўшчык: Аляксандр Чартовіч
- Кампазітар: Яўген Глебаў
[правіць] Цікавыя факты
Здымкі старадаўняга палаца праводзіліся ў Падгорацкім замку, які знаходзіцца ў Львоўскай вобласці, Украіна.
[правіць] Узнагароды
- 1980, Італія — Гран-пры на I МКФ дэтэктыўных і таямнічых фільмаў «Містфэст» у Каталіке
- 1980, Францыя — спецпрыз журы фільму, прыз «за лепшую жаночую ролю другога плану» В. Шендрыкавай на Х МКФ фільмаў-жахаў і навуковай фантастыкі ў Парыжы
- 1980, Канада — спецпрыз журы на IV МКФ у Манрэалі
- 1981, Італія — дыплом фільму на ХІХ МКФ навукова-фантастычных фільмаў у Трыесце
- 1981, ЗША — дыплом фільму на МКС «Фільмэкс» ў Лос-Анджэлесе
- 1983, Бельгія — Гран-пры на МКФ містычных і навукова-фантастычных фільмаў «Пасаж-44» у Бруселі
[правіць] Спасылкі
- О фільме на сайце kino-teatr.ru
- «Дзікае паляванне караля Стаха»(англ.) на сайце Internet Movie Database
| Гэта пачатак артыкулу пра кінастужкі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
