Дзікуша

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Дзікуша
Centrocercus urophasianus

Дзікуша
(Falcipennis falcipennis)
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Жывёлы

Тып:

Хордавыя

Клас:

Птушкі

Парадак:

Курападобныя

Сямейства:

Цецеруковыя

Род:

Дзікушы

Від:

Дзікуша

Навуковая назва

Falcipennis falcipennis
(Hartlaub, 1855)

ITIS   553895
NCBI   109675

Міжнародная Чырвоная кніга

Status iucn3.1 NT ru.svg Блізкія да ўразлівага становішча
Блізкія да ўразлівага становішча
IUCN 3.1 Near Threatened : / 100600287

Дзікуша[1] (Falcipennis falcipennis) — адна з рэдкіх і малавывучаных птушак сямейства цецеруковыя. Знаходзіцца на мяжы знішчэння. Занесеная ў Чырвоную кнігу МСАП, Чырвоную кнігу РФ.

Асаблівасць дзікушы ў тым, што яна зусім не баіцца чалавека, і гэта паставіла від на мяжу поўнага знішчэння.

[правіць] Арэал

Жыве ў Амурскай вобласці, горна-таёжных участках Сіхотэ-Аліня і на востраве Сахалін.

[правіць] Апісанне

Сілкуецца ігліцай, насеннем моху, лісцем брусніцы і ягадамі, часам - насякомымі. Крыху буйнейшая за рабчыка, важыць 380-780 г. Афарбоўка бурая, чорная і белая. У самцоў канцавіны вонкавых махавых пёраў звужаныя.

Жыве як на схілах гор і сопках, так і на вышыні 1600 метраў над узроўнем мора. Лётае рэдка. Дзікушы палігамны, і самец-такун спарваецца на сваім участку з любой самкай. Самка будуе гняздо ў зацішным месцы, сярод густога моху ці ў зарасніках багуна. У кладцы 7-15 яек. Насіжванне 23-25 ​​дзён.

Зноскі

  1. Напісанне Дзікуша ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.6. Мн., 1998, С.115
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах