Дзілма Русеф
Дзілма Вана Русеф (парт.: Dilma Vana Rousseff; нар. 14 снежня 1947, Белу-Арызонці) — бразільскі палітык, прэзідэнт Бразіліі з 31 кастрычніка 2010 года.
Нарадзілася ў сям'і балгарскага эмігранта Петра Русева і бразільянкі. Пасля ваеннага пераварота 1964 года ўвайшла ва ўзброенае леварадыкальнае падполле, дзе была актывістам і неаднаразова ўдзельнічала ў баявых аперацыях. У 1970 годзе была арыштавана; выйшла з турмы па амністыі ў канцы 1972 года. Пасля вызвалення займалася легальнай апазіцыйнай дзейнасцю. У 1980-я і 1990-я працавала ў мэрыі Порту-Алегры і міністэрстве энергетыкі штата Рыа-Грандзі-ду-Сул. У пачатку 2000-х на поўдні Бразіліі адбыліся моцныя перабоі з электрычнасцю, дзякуючы чаму Дзілма, якая мела вопыт працы ў гэтай сферы, стала дарадцам кандыдата ў прэзідэнты Луіса Інасіу Лулы да Сілвы. Пасля перамогі да Сілвы Дзілма была прызначана міністрам энергетыкі Бразіліі (2003-05), а ў 2005 годзе яны ўзначаліла прэзідэнцкую адміністрацыю.
У пачатку 2010 года Дзілма стала кандыдатам на будучых прэзідэнцкіх выбарах. Луіс Інасіу Лула да Сілва, былы прэзідэнт Бразіліі, які карыстаецца вялікай папулярнасцю, цалкам падтрымаў кандыдатуру Дзілмы. 31 кастрычніка 2010 года была абрана новым прэзідэнтам у другім туры выбараў.
| Гэта пачатак артыкулу пра чалавека. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. Гэтая зацемка па магчымасці варта замяніць больш дакладным. |
