Дзіма Білан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзіма Білан
руск.: Дима Николаевич Билан
Дзіма Білан на канцэрце «Рыгор Лепс збірае сяброў» фестывалю «Белыя ночы Санкт-Пецярбурга — 2021».
Дзіма Білан на канцэрце «Рыгор Лепс збірае сяброў» фестывалю «Белыя ночы Санкт-Пецярбурга — 2021».
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 24 снежня 1981(1981-12-24)[1] (42 гады)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі аўтар-выканаўца, спявак, кампазітар, паэт, мадэль, акцёр
Гады актыўнасці 2002 — цяперашні час
Інструменты клавішныя музычныя інструменты[d], вакал[d] і акардэон
Жанры поп-музыка, рытм-н-блюз і сінці-поп
Псеўданім Дзіма Білан
Лэйблы Gala Records, EMI, Universal, Містэрыя Гуку
Узнагароды
Аўтограф Аўтограф
bilandima.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Дзіма Мікалаевіч Білан (імя пры нараджэнні і да чэрвеня 2008 года Віктар Мікалаевіч Белан; 24 снежня 1981, пас. Маскоўскі, частка горада Усць-Джэгута, Карачаева-Чаркесія, РСФСР, СССР) — расійскі спявак, больш вядомы як Дзіма Білан. У чэрвені 2008 года прыняў дадзены псеўданім у якасці сапраўднага імя і прозвішча.

Дзіма Білан прадстаўляў Расію на конкурсе песні «Еўрабачанне» два разы: у 2006 годзе з песняй «Never Let You Go», заняўшы другое месца і ў 2008 годзе з песняй «Believe», заняўшы першае месца і стаўшы першым расійскім артыстам, які перамог на конкурсе песні Еўрабачанне.

Дзіма Білан з’яўляецца Заслужаным артыстам Кабардзіна-Балкарыі (2006), Заслужаным артыстам Чачні (2007), Заслужаным артыстам Інгушэціі (2007) і Народным артыстам Кабардзіна-Балкарыі (2008).

Дзіма Білан — член Ліберальна-дэмакратычнай партыі Расіі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Калі Віктару быў 1 год, сям’я Беланаў пераехала ў Набярэжныя Чаўны, у 6 гадоў — у горад Майскі ў Кабардзіна-Балкарыі, дзе ён скончыў Музычную школу. Першы конкурс — «Маладыя галасы Каўказа».
  • Скончыў Дзяржаўнае музычнае вучылішча імя Гнесіных па спецыяльнасці класічны вакальны выканавец.
  • 2002 — дэбют на расійскалатвійскім фэсце «Новая Хваля», дзе Дзіма заняў чацвёртае месца.
  • 2003 — выпусціў дэбютны альбом, названы «Начны Хуліган», які ўключаў такія вядомыя мелодыі, як «Caruso» (Карузо) і «Fever» (Ліхаманка).
  • 2004 — выпусціў мелодыю, якая мела бурны поспех — «На Беразе Неба», якая была таксама назвай яго другога альбома.
  • Музычным прадзюсарам спевака становіцца Юрый Айзеншпіс. Дзіма Білан удзельнічаў у конкурсе «Еўрабачанне», папярэдне з песняй «Не то», у 2005 заняўшы другое месца у расійскім нацыянальным адборы.
  • 2005, снежань — атрымаў два залатых грамафона за песні «Ты павінна побач быць» (гэта — расійская вэрсія «Not, That Simple») у Санкт-Пецярбургу і Алма-Аце. На працягу правядзення праекта «Новыя песні пра галоўнае» спявак атрымаў прыз Першага канала ад прафесійнага журы. Дзіма стаў чалавекам года ў сферы шоў-бізнесу, паколькі большасць выбаршчыкаў падалі свае галасы за яго, паводле версіі пошукавай сістэмы Rambler.
  • У канцы 2005 года — прыняў запрашэнне ад амерыканскага агенцтва, з прапановай аб яго наведванні музычнага вечара «Пітэр Пэн».
  • У снежні 2005 года ў Батанічным садзе быў зняты кліп для лірычнай кампазіцыі «Я Цябе Памятаю».
  • 2006, 14 сакавіка — прыняў удзел у «Залатой Катрынцы», «Міжнародных Узнагарод Музыкі» у Кіеве, дзе атрымаў узнагароду як «Спявак года». Песня Білана «Never Let You Go» была выкананая спеваком толькі там.

Удзел у конкурсе песні Еўрабачанне[правіць | правіць зыходнік]

2006[правіць | правіць зыходнік]

  • У сярэдзіне сакавіка 2006 года Білан быў абраны Першым каналам, каб прадставіць Расію на Еўрабачанні 2006, які праводзіўся ў Афінах. Сярод 37 краін, што прымалі ўдзел у конкурсе, Дзіма заняў другое месца з песняй «Never Let You Go», падобнага Расія ганаравалася толькі ў 2000 годзе, калі расійская спявачка Алсу таксама заняла другое месца.
  • Дзіма атрымаў 248 балаў — на 44 бала менш, чым песня Hard Rock Hallelujah (Цяжкі рок, Алілуя!) музычнай групы з Фінляндыі Lordi (самы высокі вынік па стане на 2008 год – 292 бала), якая ў выніку і перамагла. Максімальныя 12 балаў Білан атрымаў ад сямі краін: Арменія, Беларусь, Фінляндыя, Ізраіль, Латвія, Літва і Украіна. Толькі Манака і Швейцарыя не прысудзілі Дзіме ні аднаго бала.
  • У нумары Дзімы былі задзейнічаныя дзве танцуючыя балярыны і белае фартэпіяна, пакрытае чырвонымі пялёсткамі руж, з якога ў сярэдзіне песні з’яўлялася падобная здані жаночая постаць. Дзіма быў апрануты ў белую суколку з лікамі, якія пазначаюць яго нумары выхаду на сцэну — 13 і 10 у паўфінале і фінале адпаведна. З-за таго, што ў папярэднім годзе Расія выступіла не занадта ўдала, Білан павінен быў у паўфінале 18 мая давесці сваё права ўдзельнічаць у фінале. Там ён патрапіў у дзясятку найлепшых (заняўшы трэцяе месца з 217 баламі), і трапіў у фінал.
  • Да пачатку конкурсу, расійскі вэб-сайт rin.ru паведаміў, што глава роднага горада Дзімы абяцаў назваць адну з вуліц у яго гонар, калі спявак пераможа.

2008[правіць | правіць зыходнік]

Дзіма Білан на конкурсе песні Еўрабачанне 2008
  • У 2008 годзе Віктар Белан другі раз падаў заяўку на ўдзел у расійскім нацыянальным адборы на конкурс песні Еўрабачанне 2008. Не знойдзячы ніякіх юрыдычных парушэнняў, звязаных з выкарыстаннем сцэнічнага імя, іміджу і брэнда «Дзіма Білан», тэлеканал «Расія» прыняў заяўку і дапусціў артыста да ўдзелу ў адборы.
  • 9 сакавіка — у эфіры галоўнага дзяржаўнага канала краіны прад’явіў на суд журы і тэлегледачоў песню Believe. Па выніках галасавання артыст набраў 54 бала, пакінуўшы ззаду Сяргея Лазарава, Аляксандра Панаётава і Жэню Атрадную.
  • 20 мая — выступіў з песняй Believe у першым паўфінале конкурсу. Па выніках паўфіналу, ён увайшоў у дзясятку найлепшых і перайшоў у фінал.
  • 24 мая — выступ у фінале конкурсу разам з расійскім фігурыстам Яўгенам Плюшчанка і венгерскім скрыпачом Эдвінам Мартанам. Па выніках галасавання набраў 272 ачка і заняў першае месца, стаўшы першым расійскім спеваком, які перамог на конкурсе і атрымаў галоўны спецыяльны прыз конкурсу — «Крыштальны мікрафон».
  • 28 мая — прыняў удзел у адкрыцці Kista Галерэі — забаўляльным комплексе недалёка ад Стакгольма ў Швецыі.
  • 19 кастрычніка — Гала-канцэрт «Зорны лёд» — выступ у конкурсе разам з расійскай фігурысткай Аленай Беражной, Яўгенам Плюшчанка і венгерскім скрыпачом Эдвінам Мартанам. Па выніках конкурсу заняў другое месца.

Музычная адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

  • 20002003 — Дзяржаўнае музычнае вучылішча імя Гнесіных. Спецыяльнасць — Класічны вакал.
  • 20032005 — Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва (паступіў адразу на 2 курс).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • 2006 — Заслужаны артыст Кабардзіна-Балкарыі
  • 2007 — Заслужаны артыст Чачні
  • 2007 — Заслужаны артыст Інгушэціі
  • 2008 — Народны артыст Кабардзіна-Балкарыі

Прэміі MTV[правіць | правіць зыходнік]

MTV Russia Music Awards[правіць | правіць зыходнік]

Дзіма Білан рэкардсмен па колькасці ўзнагарод RMA — 10.

  • 2005 — «Найлепшы выканаўца», «Найлепшы артыст»
  • 2006 — «Найлепшая песня» («Never Let You Go»), «Найлепшы артыст»
  • 2007 — «Найлепшая песня», «Найлепшая песня» («Never Let You Go»), «Найлепшы артыст»
  • 2008 — «Найлепшае відэа», «Найлепшы спявак», «Поп-праект»

MTV Europe Music Awards[правіць | правіць зыходнік]

  • 2005 — «Best Russian Act»
  • 2006 — «Best Russian Act»
  • 2007 — «Best Russian Act»
  • 2008 — «Best Russian Act», трапіў у Top5 намінацыі «Фаварыт Еўропы»
  • 2009 — «Best Russian Act», трапіў у Top5 намінацыі «Найлепшы Еўрапейскі Артыст»
  • 2010 — «Best Russian Act», трапіў у Top5 намінацыі «Найлепшы Еўрапейскі Артыст»

Прэміі Муз-ТБ[правіць | правіць зыходнік]

  • 2007 — «Песня года», «Альбом года», «Найлепшы выканаўца».
  • 2008 — «Найлепшы рынгтон», «Найлепшы выканаўца».
  • 2009 — «Найлепшае відэа», «Найлепшая песня».
  • 2010 — «Найлепшы выканаўца».
  • 2011 — «Найлепшы выканаўца».
  • 2012 — «Найлепшы выканаўца».

Залаты грамафон[правіць | правіць зыходнік]

Дзіма Білан неаднаразова ўдастойваўся музычнай прэміі «Залаты грамафон».

  • 2005 — за песню «На берегу неба»
  • 2006 — «Так устроен этот мир»
  • 2007 — «Невозможное возможно»
  • 2008 — «Все в твоих руках»
  • 2011 — «Я просто люблю тебя»

ZD Awards[правіць | правіць зыходнік]

Білан неаднаразова станавіўся лаўрэатам прэміі «Гукавая дарожка» у розных намінацыях:

  • За 2003 год — «Top Sexy» (Самы сексуальны артыст).
  • За 2004 год — «Спявак года».
  • За 2007 год — «Саліст года» і «Альбом года» (за альбом Время-река).
  • За 2008 год — «Саліст года».
  • За 2009 год — «Спявак года» і «Альбом года» (за альбом Believe).

Glamour[правіць | правіць зыходнік]

Дзіма Білан быў прызнаны Мужчынам года па версіі часопіса «Glamour» у 2006 і 2009 ах.

World Music Awards[правіць | правіць зыходнік]

Best Selling Russian Artist 2006

Дуэты[правіць | правіць зыходнік]

Відэакліпы[правіць | правіць зыходнік]

  • 2000 — Осень
  • 2002 — Бум
  • 2002 — Я ночной хулиган
  • 2003 — Ты, только ты
  • 2003 — Я ошибся, я попал
  • 2003 — Я так люблю тебя
  • 2004 — Мулатка
  • 2004 — На берегу неба (Between The Sky And Heaven)
  • 2004 — Поздравляю
  • 2005 — Ты должна рядом быть (Not That Simple)
  • 2005 — Как хотел я (Take Me With You)
  • 2005 — Я тебя помню
  • 2006 — Это была любовь
  • 2006 — Never Let You Go
  • 2006 — Невозможное возможно (Lady Flame)
  • 2007 — Время-река (See What I See)
  • 2007 — Number One Fan (Я твой нумар адзін)
  • 2007 — Горе зима
  • 2008 — Believe
  • 2008 — Lonely
  • 2009 — Dancing Lady
  • 2009 — Lady
  • 2009 — Changes
  • 2010 — По парам
  • 2010 — Safety (сумесна з Anastacia)
  • 2010 — Я просто люблю тебя
  • 2011 — Он хотел
  • 2011 — Мечтатели
  • 2011 — Задыхаюсь (Rock my life)
  • 2011 — Слепая любовь
  • 2012 — Так не бывает
  • 2012 — Любовь-сука (сумесна з Юляй Волкавай)
  • 2012 — Малыш (сумесна з Евай)
  • 2012 — Обними меня (сумесна з Нігяр Джамал) (чакаецца)

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Альбомы[правіць | правіць зыходнік]

  • 2003 — Ночной Хулиган
  • 2004 — На Берегу неба
  • 2006 — Время-река
  • 2008 — Против правил
  • 2009 — Believe
  • 2013 — Дотянись

Сінглы[правіць | правіць зыходнік]

  • 2005 — Я тебя помню
  • 2005 — Ты должна рядом быть (Not that simple)
  • 2005 — Так устроен этот мир (Never let you go)
  • 2006 — Это была любовь
  • 2007 — Number one fan
  • 2008 — Всё в твоих руках (Believe)
  • 2008 — Тоска (Lonely)
  • 2009 — Со мною (Dancing lady)
  • 2009 — Lady
  • 2009 — Больно (Changes)
  • 2010 — По парам
  • 2010 — Safety (совместно с Anastacia)
  • 2010 — Я просто люблю тебя
  • 2011 — Мечтатели
  • 2011 — Задыхаюсь
  • 2013 — Дотянись

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Dima Bilan // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Прэса