Дзінка
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Дзінка | |
Сцяг народа дзінка |
|
| Сучасны арэал рассялення і колькасць | |
|---|---|
|
Усяго: каля 3 млн. |
|
| Рэлігія |
Мясцовыя вераванні, іслам, хрысціянства |
| Расавы тып | |
| Уваходзіць у | |
Дзінка (джэнг) — нілоцкі народ, які насяляе Паўднёвы Судан. Колькасць у канцы XX стагоддзя складала 3 млн. чалавек. Размаўляюць на мове дзінка, якая адносіцца да паўночна-заходняй групы нілоцкіх моў (кір-абайская сям'я, усходнесуданскай надсям'і). Большасць прытрымліваецца самых старажытных традыцыйных вераванняў, якія ўключаюць культы продкаў і сіл прыроды, а таксама перажыткі татэмізму. Частка - вызнае іслам (сунізм) або хрысціянства (каталіцызм, радзей - пратэстантызм, англіканства або прэсвітэрыянства). Асноўны занятак - жывёлагадоўля (козы, авечкі), таксама вырошчваюць агародніну, тытунь.
Выбітныя прадстаўнікі народа Дзінка [правіць]
- Джон Гаранг - віцэ-прэзідэнт Судан а, першы прэзідэнт Паўднёвага Судана
- Салва Кіір - віцэ-прэзідэнт Судана, другі прэзідэнт Паўднёвага Судана, першы прэзідэнт незалежнага Паўднёвага Судана
- Алек Век - супермадэль
- Луол Дэнг - баскетбаліст
- Мануте Бол - баскетбаліст
Спасылкі [правіць]
- Звесткі пра народ динка(англ.)
- Фотагалерэя(англ.)
| Гэта пачатак артыкула пра народы свету. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
