Дзіўны Чараўнік краіны Оз, кніга

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Літаратурны твор
Дзіўны чараўнік з краіны Оз

Wizard title page.jpg

Вокладка выдання 1900 г.

Жанр:

аповесць-казка

Аўтар:

Лаймэн Фрэнк Баўм

Мова арыгінала:

[[англійская мова|англійская]]

Год напісання:

1900 г.

Дзіўны чараўнік з краіны Оз (англ.: The Wonderful Wizard of Oz) - дзіцячае аповесць казка амерыканскага пісьменніка Лаймэна Фрэнка Баўма, выдадзеная ў 1900 г. У краінах былога СССР, Польшчы і усходняў Германіі яе сюжэт шырока вядомы па аўтарскаму пераказу А.М. Волкава ("Чараўнік Ізумруднага горада").

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

У.У. Дэнслоў, ілюстрацыя з выдання 1900 г.

Дзяўчынка Дораці Гейл жыве ў Канзасе. У яе няма бацькоў. Дзязька Генры і Цётка Эм, якія яе даглядаюць - людзі, стомленыя цяжкай працай і шэрым жыццём на ферме, яны ніколі не ўсміхаюцца.

Аднойчы магутны ураган падхоплівае Дораці разам з маленькім домікам, у якім яна жыла, і адносіць у чароўную краіну, дзе жывуць маленькія чалавечкі. Абваліўшыся на паляне, домік забіў злую Чараўніцу Поўдня. Тады добрая Чараўніца Поўначы растлумачыла дзяўчынцы, што вярнуць яе дадому зможа толькі Чараўнік краіны Оз, які жыве ў Ізумрудным горадзе. На развітанне фея пакінула на лбе Дораці пацалунак, які ахоўваў яе ад небяспекі.

Па доразе дзяўчынка сустрэла жывое пудзіла, якое звалі Страшыдлай, Ніка Алавяннага Дрывасека (Tin Woodman, Волкаў у сваім перакладзе назваў яго Жалезным Дрывасекам) і Баязлівага Льва. Першаму не хапала мазгоў, другому - сэрца, трэцяму - смеласці.

Пасля шматлікіх прыгод яны апынуліся ў Ізумрудным Горадзе, але Чараўнік дае ім заданне знішчыць злую Чараўніцу Захаду. Калі ў іх гэты атрымліваецца, то высветляецца, што Чараўнік краіны Оз на самой справе падманшчык. Але, нягледзячы на гэта, ён ужывае свой талент і жывы ум, і сябры Дораці атрымліваюць мазгі, сэрцы і смеласць. Але забраць у Казнас Дораці чараўнік не здолеў, і таму дзяўчынка павінна была накіравацца разам з сябрамі да добрай Чараўніцы Поўдня. Па дарозе яны наведалі Фарфоравую Краіну і горы, дзе жылі чалавечкі са страляючымі галовамі.

Пад канец яны дабраліся да краіны, дзе жыла добрая Чараўніца Поўдня, і тая дапамагла Дораці вярнуцца ў Канзас - шэры, запылены, але родны і любімы.

Аўтарскі пераказ А.М. Волкава[правіць | правіць зыходнік]

У 1939 г. савецкі матэматык і пісьменнік Аляксандр Волкаў у межах практыкі пераклаў "Дзіўнага чараўніка краіны Оз" на рускую мову. У першым выданні паведамлялася, што аповесць з'яўляецца перапрацоўкай амерыканскай казкі "Мудрэц з краіны Оз". У пазнейшых выданнях гэтая інфармацыя не змяшчалася. Волкаў унес у сюжэт лакальныя змены:

  • Галоўная гераіня (якую завуць ужо не Дораці, а Элі) - не сірата, а жыве з бацькам і маці;
  • Апісанне фермерскага побыту ў Канзасе меней змрочнае;
  • У Баўма ураган - проста стыхійная з'ява, а ў Волкава яе выклікала злая чараўніца Гінгема;
  • Сабачка Татошка у Волкава загаварыў на чалавечай мове;
  • Чараўніцам наданы імёны - Гінгема, Віліна, Бастында, Стэла; бязыменны Чараўнік краіны Оз у Волкава пачаў звацца Гудвінам;
  • Волкаў дадаў главы, дзе Элі трапляе да Людаеда і дзе героі апынаюцца ў зоне паводкі;
  • Эпізод наведвання Фарфоравай краіны быў выключаны;
  • Чалавечкі са страляючымі галовамі былі заменены на Прыгуноў.

Сам Волкаў апісваў пераапрацоўку наступным чынам:

"Выдуманая Баўмам чароўная краіна і радзіма Гудвіна і наогул увесь свет, у якім жывуць і дзейнічаюць героі яго казак, - усё гэта вельмі падобна на знаёмы пісьменніку капіталістычны свет, дзе дабрабыт меньшасці будуецца на эксплуатацыі, падмане большасці. Таму і Гудвін бачыў у падмане жыхароў чароўнай краіны адзіны шлях выратавання"[1]

"Я значна скараціў кнігу, выціснуў з яе ваду, вытравіў тыповую для англасаксонскай літаратуры мяшчанскую мараль, напісаў новыя главы, увёў новых герояў. ...Дзве главы, якія замаруджвалі дзеянне і не былі прама звязаны з сюжэтам, я выкінуў"[2].

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]